XXXIII День белорусской письменности пройдет 5-6 сентября в Костюковичах

#НАШЕ ЛУЧШЕЕ #НАША ЛЕПШАЕ 2026 - Год белорусской женщины Главное Духоўнае Культура Новости Общество

Касцюковічы рыхтуюцца стаць галоўнай культурнай пляцоўкай краіны – менавіта тут 5-6 верасня пройдзе ХХХIII Дзень беларускага пісьменства. Магілёўшчына прыме свята, якое традыцыйна аб’ядноўвае гісторыю, літаратуру, сучасныя творчыя праекты і людзей, што любяць беларускую кнігу.


У цэнтры ўвагі будуць важныя для краіны тэмы: 85-годдзе пачатку Вялікай Айчыннай вайны; Год беларускай жанчыны; юбілеі класікаў беларускай літаратуры; пяцігодка якасці.
Свята абяцае быць насычаным і вельмі разнастайным. Сярод галоўных лакацый – павільён рэдкай кнігі, дзе будуць прадстаўлены ўнікальныя выданні з усёй краіны; «кабінет пісьменніка», дзе можна будзе ўбачыць рукапісы, асабістыя рэчы, рэдкія фотаздымкі і архіўныя дакументы беларускіх аўтараў; інтэрактыўная прэзентацыя «Ад берасцяной граматы – да сучасных рэалій» пра гісторыю кнігадрукавання на Магілёўшчыне; экспазіцыя «Пісьмянкоў луг» – фестываль паэзіі і аўтарскай песні, прысвечаны творчай спадчыне Пімена Панчанкі і іншых майстроў слова.

Традыцыйна будзе працаваць вялікая пляцоўка фестывалю кнігі і прэсы, дзе прадставяць лепшыя ўзоры сучаснага беларускага кнігавыдання, новыя праекты, сустрэчы з аўтарамі і прэзентацыі.
Дзень беларускага пісьменства – выдатная магчымасць убачыць, чым жыве літаратурная Беларусь сёння.
Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *