Гібель і траўмы дзяцей застаюцца адной з самых вострых сацыяльных праблем. Маленькія дзеці не ўмеюць распазнаваць небяспеку, а бестурботнасць дарослых, якія пакідаюць іх без нагляду, часам прыводзіць да трагедый.
З пачатку года ў краіне на пажарах загінулі трое дзяцей, яшчэ больш за 30 непаўналетніх атрымалі траўмы. Чарговая трагедыя адбылася 20 жніўня ў аграгарадку Клепачы Пружанскага раёна. Каля поўдня ў кватэры ўспыхнуў пажар, у якім загінуў пяцігадовы хлопчык. У момант узгарання ён знаходзіўся дома адзін: маці была на рабоце. Паводле папярэдніх звестак, дзіця атруцілася чадным газам. Ачагом пажару стаў ложак, на якім ратавальнікі знайшлі згарэлы фен…
У рамках рэспубліканскай акцыі «Бяспечныя канікулы» і новай кампаніі «Дзеці – не дарослыя! Не пакідайце іх адных!» МНС нагадвае:
- не пакідайце дзяцей без нагляду – дзіця не зможа правільна дзейнічаць пры задымленні або пажары;
- прыбярыце электрапрыборы з зоны доступу – фены, зарадкі, абагравальнікі часта становяцца прычынай пажараў;
- сачыце за электраправодкай – пашкоджаныя кабелі і перагрузка сеткі могуць выклікаць узгаранне;
- устанавіце пажарныя апавяшчальнікі і датчыкі чаднага газу – правярайце іх рэгулярна;
- навучыце дзіцяці базавым правілам бяспекі – нават малыя могуць запомніць простыя дзеянні;
- арганізуйце бяспечную прастору – тэхніка не павінна ляжаць на ложку, запалкі і запальніцы павінны быць схаваныя;
- правярайце дом перад уходам – прыборы павінны быць выключаны, зарадкі выцягнуты, вокны зачынены.
Вадзім ПІВАВАРАЎ, інспектар Шумілінскага РАНС.

