В Шумилинском районе на трассе Р-20 появились новые оригинальные объекты из соломы

Главное Культура Новости Общество Сельское хозяйство


З поля – у мастацтва
На трасе Р‑20, непадалёк ад шумілінскай АЗС і амаль на павороце да Добрына, з’явіліся арыгінальныя аб’екты.


Звычайныя цюкі саломы ва ўмелых руках майстроў – работнікаў культуры, Дома рамёстваў і раённай бібліятэкі – ператварыліся ў сапраўдныя творы мастацтва. Шумілінская гасцінная гаспадыня нагадвае, што 2026-ты – Год беларускай жанчыны, і прыцягвае позіркі сваёй самабытнасцю і прыгажосцю.


А тры вясёлыя каровы нагадваюць, што наш раён – сельскагаспадарчы.

У кожнай рабоце – бязмежная творчая фантазія, любоў да роднай зямлі. Праязджаючыя прыпыняюцца каля малых архітэктурных формаў, каб сфатаграфавацца на памяць.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *