Юная писательница Мария Маркович из Шумилино презентовала свою первую книгу «Девочка Нора в мире духов»

Главное Культура Мир увлечений Молодёжь Новости Образование Общество


Творчы дэбют Марыі Марковіч
Юная пісьменніца з Шуміліна прэзентавала сваю першую кнігу
15 верасня краіна адзначыла Дзень бібліятэк. У гэты святочны дзень у Шуміліне адбылася культурная падзея – прэзентацыя кнігі
«Дзяўчынка Нора ў свеце духаў». Яе аўтарам стала таленавітая 13-гадовая Марыя Марковіч. Прэзентацыя кнігі сабрала ў сценах раённай бібліятэкі аматараў чытання розных узростаў, педагогаў і гасцей.


Кніга «Дзяўчынка Нора ў свеце духаў» адкрывае перад чытачом дзверы ў дзіўны свет фантастычнай казкі. Для самой Марыі Марковіч гэтае выданне стала важным творчым дэбютам і вынікам сур’ёзнай працы. Аўтар расказала, што ўсё пачалося з моФманту, калі бабуля падарыла ёй нататнік: «Пагартаўшы чыстыя старонкі, я задумалася над тым, што б я хацела ў ім пісаць. Потым я стала глядзець шортсы (кароткія відэакліпы) са «страшылкамі» розных відэаблогераў і прыйшла да высновы, што ў нататнік буду запісваць свае выдуманыя містычныя гісторыі».


Галоўнай падтрымкай Машы ў творчасці сталі яе маці і бабуля. «Прачытаўшы рукапісы дачкі, я была прыемна здзіўлена, наколькі ў яе багатае ўяўленне і цікавае мысленне, і мне захацелася, каб гэтае апавяданне прачыталі і іншыя, так і з’явілася ідэя выдаць кнігу», – расказала маці Марыі Алена Васільеўна, якая таксама стала аўтарам стварэння чароўнай вокладкі кнігі, бо па першай адукацыі яна педагог-мастак. А бабуля Таццяна Сцяпанаўна з вялікім энтузіязмам на летніх канікулах дапамагла ўнучцы падрыхтаваць для выдавецтва друкаваны варыянт тэксту.

Так свет убачыла 20 экзэмпляраў кнігі. Пасля рэгістрацыі аўтарскіх правоў пяць з іх адправілася ў найбуйнейшыя бібліятэкі Беларусі. Адзін экзэмпляр Марыя падарыла шумілінскай цэнтральнай бібліятэцы, яшчэ адзін уручыла асабіста Вользе Сарокінай, бібліятэкару СШ № 1, якая прыйшла падтрымаць і павіншаваць Марыю. Па словах дзяўчынкі, Вольга Ігараўна стала адным з першых сведкаў нараджэння на свет будучай кнігі, бо Маша пісала яе ў асноўным у сценах школьнай бібліятэкі падчас урокаў фізкультуры, ад якіх дзяўчынка мае вызваленне.

Маргарыта Скуратава, дырэктар шумілінскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы, таксама далучылася да віншаванняў і прэзентавала юнай пісьменніцы тэматычны нататнік для яе будучых сюжэтаў.

Поспех Марыі Марковіч – гэта натхняльны прыклад для ўсёй моладзі Шуміліншчыны, які даказвае, што шчырая мара, памножаная на талент і працавітасць, абавязкова знаходзіць сваё ўвасабленне.

Прафесійнае свята бібліятэка святкавала ўвесь дзень. Пакуль дарослыя чытачы падбіралі новую кнігу і правяралі сваю эрудыцыю ў інтэрактыўных віктарынах, у фае для юных гасцей разгарнулася сапраўднае свята. Дзеці круцілі барабан у гульні «Удача ў прыдачу», наперабой адгадвалі загадкі і, вядома, забіралі заслужаныя салодкія прызы. Кожны ў гэты дзень мог зрабіць стыльныя кадры на фоне яркай фотазоны, пакінуць на рознакаляровых стыкерах цёплыя пажаданні любімай бібліятэцы, паглядзець выставу і прыняць удзел у дабрачынным зборы кніг.

Дар’я ЧАПУРНОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *