Сотрудники Шумилинского РОВД напоминают: с оружием шутки плохи

Главное Закон Новости Общество Происшествия


Зброя – пад кантролем
Валоданне зброяй – гэта найперш вялікая адказнасць перад законам і грамадствам. Кантроль за абаротам зброі вядуць праваахоўныя органы. Зараз на ўліку ў РАУС знаходзіцца 278 паляўнічых, якія маюць у распараджэнні 337 адзінак гладкаствольнай паляўнічай зброі.


Сёлета супрацоўнікі міліцыі канфіскавалі 3 адзінкі зброі. Прычынай сталі правапарушэнні, якія ўчынілі ўладальнікі, у выглядзе грэбавання грамадскай бяспекай. У першым выпадку паляўнічы дазволіў сабе сесці за руль аўтамабіля ў стане алкагольнага ап’янення. У другім выпадку грамадзянін учыніў сямейны скандал, а калі на месца прыбыў нарад міліцыі, аказаў непадпарадкаванне праваахоўнікам. У трэцім выпадку мужчына быў прыцягнуты да адказнасці за дробнае хуліганства.

У той жа час праваахоўнікі адзначаюць свядомасць зфемлякоў: з пачатку года жыхары раёна добраахвотна здалі ў РАУС 11 адзінак зброі.

Небяспечнае «хобі»: рэха вайны на сцяне. Падчас правядзення спецыяльнага комплекснага мерапрыемства «Арсенал» супрацоўнікі міліцыі выявілі ў хаце аднаго з жыхароў раёна нелегальную калекцыю. Мужчына займаўся раскопкамі на месцах баёў мінулых войнаў, і знойдзеныя трафеі развесіў прама на сцяне ў пакоі.

Падчас агляду міліцыянеры знайшлі і канфіскавалі цэлы «музей»: ваенную каску, пустую патронную стужку ад кулямёта, адзін баявы патрон, састаўную частку вінтоўкі, а таксама порах. У калекцыі знаходзіліся два пісталеты – пнеўматычны і газавы. Пры апытанні гаспадар прызнаўся, што ведаў пра забарону захоўвання такіх рэчаў. Аднак цяга да калекцыянавання аказалася мацней за розум. У дачыненні да грамадзяніна вядзецца праверка.

Што кажа закон? Супрацоўнікі РАУС нагадваюць: за незаконнае захоўванне, нашэнне і абарот незарэгістраванай зброі і боепрыпасаў прадугледжана крымінальная адказнасць (папраўчыя работы да 2 гадоў або арышт, або абмежаванне волі на тэрмін да 5 гадоў, або пазбаўленне волі на тэрмін да 7 гадоў (з канфіскацыяй маёмасці або без).

«Грамадзяне, якія добраахвотна здадуць незарэгістраваную зброю, боепрыпасы ці выбуховыя рэчывы ў органы ўнутраных спраў, поўнасцю вызваляюцца ад крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці», – падкрэсліў в. а. начальніка РАУС Вячаслаў Воранаў.

Людміла ЗУЙКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *