Что делать, если один из родителей не разрешает видеться с ребенком, объясняет юрист

Главное Закон Новости Общество


Як аднавіць магчымасць зносін з дачкой?

– У мяне скасаваны шлюб з мужам, у нас ёсць агульнае непаўналетняе дзіця, якое, паводле рашэння суда, жыве з ім. Апошнія два месяцы былы муж не дазваляе размаўляць з дачкой, змяніў ёй нумар тэлефона, сам не адказвае на званкі. Як я магу аднавіць магчымасць зносін з дачкой? – пытаецца Ірына.


На пытанне адказвае загадчыца юрыдычнай кансультацыі Шумілінскага раёна Наталля СІНКЕВІЧ:

– Згодна з артыкулам 76 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і бацька і маці маюць роўныя правы і абавязкі ў адносінах да сваіх дзяцей. Артыкул 77 гэтага Кодэкса прадугледжвае, што адзін з бацькоў, які пражывае асобна ад дзіця, мае права мець зносіны з ім і абавязаны прымаць удзел у яго выхаванні.
Бацька, з якім пражывае дзіця, не мае права перашкаджаць другому бацьку мець зносіны з дзіцяці і ўдзельнічаць у яго выхаванні. Калі бацька не дазваляе зносін з дачкой, я, як адвакат, рэкамендую маці звярнуцца ў судовым парадку за абаронай свайго парушанага права. У гэтым выпадку трэба заявіць іск аб устанаўленні парадку зносін з дзіцём або іск аб вызначэнні месца жыхарства непаўналетняга з іншым бацькам.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *