
Ключ да спакою – надзейныя замкі
Падвалы восенню напаўняюцца ўраджаем, закаткамі, садовым інвентаром. Менавіта ў гэты перыяд актывізуюцца і аматары лёгкай нажывы. Таму трэба прыняць меры для абароны маёмасці ў падвалах.
Часта людзі самі правакуюць зламыснікаў сваёй залішняй даверлівасцю або бестурботнасцю. Каб захавффаць свае запасы і рэчы ў бяспецы, участковы інспектар РАУС Уладзіслаў Алімаў рэкамендуе выконваць некалькі правіл:
– Усталюйце надзейныя дзверы і замкі. Старыя драўляныя дзверы навясныя замкі, якія можна збіць адным ударам інструмента, не спыняць злодзея. Дзверы ў ваш падвал павінны быць трывалымі, а замкі – уразнымі.
Закрывайце агульныя дзверы ў падвальнае памяшканне. За бяспеку падвала адказваюць усе жыхары пад’езда. Сачыце, каб уваходныя дзверы ў падвал заўсёды былі замкнёны на ключ, а чужыя людзі не мелі туды доступу.
Паклапаціцеся пра асвятленне. Зламыснікі любяць цемру. Добра асветлены падвал і тэрыторыя вакол уваходу ў пад’езд значна зніжаюць рызыку візіту нязваных гасцей.
Будзьце пільнымі суседзямі. Калі вы заўважылі каля падвала незнаёмых людзей, якія падазрона аглядаюць замкі, або пачулі незвычайны шум у падвале ў начны час, неадкладна тэлефануйце па нумары 102.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
