Большой фоторепортаж. В агрогородке Слобода Шумилинского района прошел праздник агрогородка

Главное Новости Общество


«Слабада жыве!» –пад такой гучнай назвай у аграгарадку Слабада прайшло свята. Мясцовыя жыхары сабраліся разам, каб успомніць гісторыю роднай вёскі, павіншаваць адзін аднаго і проста пабыць разам.


Павіншаваць вяскоўцаў прыехаў старшыня раённага Савета дэпутатаў Руслан Матвейчук. Ён падзякаваў мясцовым жыхарам за любоў да роднага краю і адзначыў, што для многіх вёска застаецца той крыніцай, адкуль бярэ пачатак іх род. Да віншаванняў далучылася старшыня Сіроцінскага сельсавета Аксана Шынкевіч.

Арганізатарамі, вядучымі і ўдзельнікамі мерапрыемства сталі работнікі раённай бібліятэкі, раённага цэнтра культуры і дзіцячай школы мастацтваў. Атмасфера свята была сапраўды народнай – з цёплымі ўспамінамі, сустрэчамі старых сяброў і добрымі ўсмешкамі. З асаблівым шанаваннем звярнуліся да старажылаў Кацярыны Дунчаковай, фМарыі Зайцавай, Любові Сяньковай, Тамары Зуевай, павіншавалі сямейную пару-юбіляраў Васіля і Антаніну Даўгілавых, якія сваім прыкладам даказваюць, што сям’я – гэта аснова і апора. Узнагароды атрымалі гаспадары лепшых падворкаў, якія трымаюць свае сядзібы ў парадку і робяць аграгарадок прыгожым, – Васіль Даўгілаў, Людміла Лахмотка, Вольга Антонава, Таццяна Осіпава, Марына Раманятава, Святлана Осіпава, Сяргей Басаў, а таксама тыя, хто зараз, знаходзячыся на пенсіі, працягваюць працаваць – Зінаіда Голубева, Валянціна Давыдава, Ніна Кавалёва, Таццяна Лявонава, Сяргей Басаў, Валянціна Кавалёва і Зінаіда Ждановіч.

Сваімі ўражаннямі ад свята падзяліўся мясцовы жыхар Сяргей Басаў:


– Свята мне вельмі спадабалася, было цудоўна. Яно аб’яднала некалькі пакаленняў. Было бачна, што ўсім цікава. Арганізатары пастараліся на славу. Асабліва кранула, што ўспомнілі тых, хто стаяў ля вытокаў, хто сваёй працай падымаў Слабаду, хто захоўвае яе традыцыі. Мы адчулі сябе адной вялікай сям’ёй. Хацелася б, каб такіх мерапрыемстваў было больш. Яны аб’ядноўваюць, даюць сілы. Дзякуй усім, хто арганізаваў гэтае свята, хто прыехаў павіншаваць, хто спяваў і разам з намі радаваўся. Слабада жыве – і гэта галоўнае!


Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *