
24 верасня ў Шумілінскім раёне прайшоў Адзіны дзень бяспекі – маштабная акцыя, якая мела на мэце навучыць як дарослае насельніцтва, так і дзяцей правілам паводзін у няштатных сітуацыях. Арганізатарамі выступілі райвыканкам, РАНС, аддзел унутраных спрі іншыя службы, якія адказваюць за бяспеку жыхароў.
Халодная галава і веды – лепшыя сябры ў бядзе
У ТАА «Вежа» вырашылі не абмяжоўвацца лекцыяй пра бяспеку, а правесці сапраўдныя вучэнні. Адзіны дзень бяспекі стаў для калектыву рэальнай практыкай, якая можа спатрэбіцца ў любы момант.

Спачатку намеснік начальніка РАНС Арцём Жораў і майстар Раёна газазабеспячэння Яўген Лазука нагадалі галоўныя правілы паводзін у надзвычайнай сітуацыі. Паніка – дрэнны дарадца, а халодная галава і веды – лепшыя сябры ў бядзе, падкрэслілі спецыялісты.
Потым была адпрацавана эвакуацыя. Як адзначаюць арганізатары, такія трэніроўкі дапамагаюць сфарміраваць памяць і ў рэальнай сітуацыі дзейнічаць аўтаматычна.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Адпрацаваць. Запомніць. Выратавацца
Лаўжанскі сельскі цэнтр культуры і вольнага часу 24 верасня ператварыўся ў пляцоўку, дзе ратавальнікі, міліцыянеры, медыкі, газавікі, спецыялісты энергагазнагляду і прадстаўнікі Таварыства ратавання на водах вучылі дзяцей і дарослых дзейнічаць у складаных сітуацыях.

У фае цэнтра разгарнулася сапраўдная школа бяспекі. Арганізатары паставілі перад сабой простую, але вельмі важную мэту: паказаць дзецям, што бяспека – гэта тое, што можа спатрэбіцца кожнаму. І чым раней чалавек навучыцца правільным дзеянням, тым упэўненай ён будзе сябе адчуваць у небяспечнай сітуацыі.
На інтэрактыўных пляцоўках можна было даведацца, як выклікаць ратавальнікаў. Дзеці разам з дарослымі паўтарылі нумары тэлефонаў службы ратавання, алгарытм выкліку: што трэба назваць у першую чаргу, як не забыць адрас і чаму нельга класці трубку, пакуль не ўпэўнішся, што дапамога выклікана.
Не менш важнай была тэма першай дапамогі. Медыкі паказалі, як дзейнічаць, калі чалавеку раптам стала дрэнна, як не разгубіцца і што зра-біць да прыезду спецыялістаў. Кожная секунда ў такі момант можа мець вырашальнае значэнне. Дзеці з цікавасцю разглядалі абсталяванне, задавалі пытанні, спрабавалі прымерыць на сабе ролю ратавальнікаў ці міліцыянераў.
Мерапрыемства ў Мікіцісе яшчэ раз даказала, што пра бяспеку трэба гаварыць пастаянна. І лепш за ўсё – не словамі, а практычнымі дзеяннямі.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
