
Кастрычнік кліча на ўборку
У Шумілінскім раёне стартуе кастрычніцкі месячнік добраўпарадкавання
Па распараджэнні старшыні райвыканкамаз 1 да 30 кастрычніка ў раёне аб’яўлены месячнік па добраўпарадкаванні і санітарнай ачыстцы населеных пунктаў – час, калі кожны можа ўнесці свой уклад у чысціню і ўтульнасць роднага краю.
Восень спрыяе абнаўленню. Цяпер самы зручны час, каб прывесці ў парадак уласныя і прылеглыя тэрыторыі, заняцца азеляненнем вуліц і двароў, стварыць дэкаратыўныя кампазіцыі, добраўпарадкаваць паркі і скверы, а таксама ліквідаваць несанкцыянаваныя звалкі.
Работы шмат, але яна патрэбная і бачная – усё, што зроблена сёння, будзе радаваць нас увесь год.
Далучайцеся! Агульны парадак пачынаецца з кожнага двара, кожнай клумбы, кожнага нераўнадушнага чалавека.
