В Шумилино прошли районные соревнования по дисциплинам современного пятиборья «Дай пять!»

Главное Молодёжь Новости Образование Общество Спорт, туризм


«Дай пяць!» – раённыя спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў па дысцыплінах сучаснага пяцібор’я ўпершыню прайшлі на гарадскім стадыёне ў Шуміліне. У іх прынялі ўдзел вучні з 8 школ раёна. Спаборніцтвы праводзіліся ў дзвюх узроставых групах – малодшай і старэйшай.


Гэта быў сапраўдны спартыўны фэст з азартам, хваляваннем і бескампраміснай барацьбой. Спачатку ўдзельнікі стралялі з пнеўматычнай зброі, лежачы на дыване, потым – беглі круг па стадыёне. І так тры разы. У старэйшай групе дабаўляўся яшчэ адзін круг. За кожны промах – штрафны круг! Таму цана кожнага стрэлу была вельмі высокай: адно недакладнае «міма» – і даводзілася зноў даганяць сапернікаў.


Малодшая група
Першае месца – Ксенія Герцык (Слабадская БШ) і Віктар Пясецкі (Амбросавіцкая БШ), другое – Паліна Пажарыцкая (СШ № 1) і Дзяніс Масько (Кардонская СШ), трэцяе – Аляксандра Купчанка (Обальская СШ) і Аляксандр Трутнеў (Кардонская СШ).

Старэйшая група
Першае месца – Мілана Грачушнік і Павел Мацюшкоў (абодва з СШ № 2), другое – Ульяна Піскунова (Обальская СШ) і Яўген Несцераў (Слабадская БШ), трэцяе – Вікторыя Курачова (Обальская СШ) і Павел Лашкоў (Мікіціхінская СШ).

Камандны залік: першае месца – Слабадская БШ (настаўнік фізкультуры Уладзмір Кучко), другое – Обальская СШ (Віктар Гусакоў), трэцяе – СШ № 2 (Вадзім Навуменка і Лізавета Сідарава).

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *