В СШ №1 г.п. Шумилино посадили яблоневый сад Надежды и Единства

Главное Молодёжь Новости Образование Общество Экология


Сад Надзеі і Адзінства ў Шуміліне
У СШ № 1 г. п. Шуміліна члены ваенна-патрыятычнага клуба «Юны гвардзеец» і валанцёры атрада «Па поклічу сэрца» заклалі яблыневы сад Надзеі і Адзінства.

Кожная пасаджаная яблыня стане часцінкай жывой гісторыі школы, напамінам пра тое, што сапраўдныя каштоўнасці – мір, згода і любоў да роднай зямлі – перадаюцца ад пакалення да пакалення.

Метадыст вучэбна-метадычнага кабінета Вераніка Полацкая, якая ўдзельнічала ў мерапрыемстве, падзялілася ўражаннямі:

– Яблыневы сад – гэта не проста дрэвы каля школы. Гэта добрая справа, якая аб’ядноўвае дзяцей, настаўнікаў і дарослых. Няхай кожнае дрэўца расце, набіраецца сілы, квітнее вясной і радуе пладамі. Няхай дзеці глядзяць на гэты сад і вучацца берагчы тое, што створана разам. Хочацца, каб сад Надзеі і Адзінства рос разам з дзецьмі, са школай і пасёлкам.

Аляксандр ШЭДЗЬКО. 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *