Купальный сезон закончился. Статистика не радует

Актуалии Безопасность Главное Новости Общество


Купальны сезон закончыўся. Статыстыка несуцяшальная
З прыходам восені ў вадаёмаў іншае аблічча. Прыемная летняя прахалода змянілася халоднай глыбінёй, а маляўнічыя берагі пасля дажджоў сфталі слізкімі і небяспечнымі. Асенняя вада не даруе бестурботнасці – трэба быць вельмі асцярожнымі.


Любое грэбаванне правіламі бяспекі каля вадаёмаў можа каштаваць жыцця. Статыстыка сезона несуцяшальная: на Віцебшчыне вада забрала жыцці 35 чалавек, у тым ліку аднаго непаўналетняга. Выратаваць удалося 31 чалавека, сярод якіх 8 дзяцей.

Не абышла бяда і Шуміліншчыну – трагічны выпадак адбыўся ў райцэнтры, дзе пажылая жанчына трапіла ў саджалку, выратаваць яе не ўдалося. Невялікія рэчкі, меліярацыйныя канавы і нават невялікія сажалкі нясуць пагрозу. Берагі становяцца слізкімі, адзін неасцярожны крок па мокрай траве – чалавек паслізнуўся, страціў раўнавагу і паляцеў у ваду.

Слова – старшыні раённай арганізацыі таварыства ратавання на водах Аляксандру Шарафутдзінаву:

– Купальны сезон закончыўся 30 верасня, у раёне не дапушчана няшчасных выпадкаў. Зараз асаблівую групу рызыкі складаюць рыбакі. Жаданне злавіць трафей часта затуманьвае розум. Варта помніць, што забараняецца выходзіць на лодцы ў ваду без выратавальнай камізэлькі. Яна павінна быць надзейна зашпілена, бо пры перакульванні судна сутаргі зводзяць канечнасці за лічаныя хвіліны, і часу на пошукі ратавальных сродкаў няма. Помніце, што ахалоджванне арганізма ў вадзе працякае больш інтэнсіўна. Шок можна прывесці да спазму дыхальных шляхоў. Тэмпература вады ў 2-3 градусы становіцца смяротнай праз 10-15 хвілін, а пры тэмпературы вады менш за 2 градусы смерць можа наступіцьужо праз 5 хвілін.

Небяспека тоіцца не толькі на вялікіх азёрах. Дарослыя павінны пільна кантраляваць дзяцей, якія знаходзяцца паблізу любых вадаёмаў. Не пакідайце малых адных ні на хвіліну, забараняйце гульні каля вады і абрывістых берагоў.

Ларыса КІСЯЛЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *