
Пайсці за ягадамі і вярнуцца
Восень паклікала жыхароў раёна ў лясы і на балоты, за грыбамі і ягадамі. Аднак гэты перыяд прынёс і сур’ёзны клопат праваахоўнікам і ратавальнікам, якія літаральна кожны тыдзень падымаюцца па трывозе, выязджаюць на пошукі людзей, якія заблудзіліся ў лясных масівах.
Старшы оперупаўнаважаны крымінальнага вышуку РАУС Вячаслаў Васілеўскі расказаў, што нядаўна на балоце каля вёскі Мясаедава жанчыне стала дрэнна. На шчасце, яна змагла самастойна патэлефанаваць у РАУС і выклікаць дапамогу. У лесе каля вёскі Гусінцы заблудзіўся пажылы чалавек, якому дапамаглі знайсці выхад.
Парады ад супрацоўнікаў РАУС і РАНС: адмоўцеся ад адзіночных паходаў у лес. Ідзіце ў лес толькі з поўнасцю зараджаным мабільным тэлефонам. Абавязкова паведамляйце родным ці суседзям свой маршрут і час вяртання. Бярыце з сабой неабходныя лекі, ваду, апранайце яркае адзенне.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
