В ОАО «Приозерный мир» готовят землю под сев озимых

Главное Новости Общество Сельское хозяйство


У бой ідуць плугі
У гаспадарках раёна актыўна вядзецца падрыхтоўка глебы да сяўбы азімых зерневых.


Механізатара ААТ «Прыазёрны мір» Віталя Антонава мы заспелі на палетках каля Непарот. «Кіравец» новы, – пахваліўся механізатар. – Дзевяцікорпусныя плугі дазваляюць захапіць адразу 4 метры глебы за адзін праход. За працоўны дзень паспяваю ўзараць па 20-30 гектараў палеткаў, столькі ж выконвае і калега Сяргей Ціманоўскі. Стаіць сонечнае надвор’е, якое спрыяе працы, і гэта вельмі радуе. Нягледзячы на нядаўнія дажджы, трактар ідзе добра, не буксуе».

Працэс апрацоўкі глебы арганізаваны тэхналагічна. Ворыва – гэта толькі першы крок. Услед за магутнымі плугамі на палеткі адразу ж выйдуць культыватары, якія выраўнуюць і падрыхтуюць глебу. І толькі пасля гэтага пасяўныя агрэгаты пачнуць засяваць азімыя збожжавыя культуры.

На раніцу 1 кастрычніка ў ААТ «Прыазёрны мір» засеяна 235 гектараў азімых зерневых (23,2% да патрэбнага).

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *