
Перамога лыжкароў на фестывалі «Адзінства‑2026»
Ансамбль лыжкароў «Ударынка» Обальскага філіяла Шумілінскай дзіцячай школы мастацтваў заваяваў званне лаўрэата I ступені на IV Адкрытым фестывалі-конкурсе «Адзінства‑2026» у намінацыі «Інструментальная музыка (ансамблі), узроставаякатэгорыя 12-14 гадоў».
Фінал праходзіў у Мінскім палацы культуры і спорту чыгуначнікаў.
Жывая, рытмічная ігра на лыжках, упэўнены сцэнічны вобраз і сапраўдны артыстызм абальчан – усё гэта адразу падкупіла журы.
Шчыра віншуем юных артыстаў-музыкаў, іх кіраўніка Наталлю Іванову, а таксама бацькоў, якія заўсёды побач. Няхай «Ударынка» гучыць яшчэ мацней, а кожная новая ўзнагарода становіцца крокам да вялікіх перамог.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
