В Шумилино масштабно и ярко отметили День пожилых людей

Главное Новости Общество


Ад усёй душы з любоўю і паклонам
У раённым цэнтры культуры прайшла клубная сустрэча за кубкам гарбаты «Ад усёй душы з любоўю і паклонам», прысвечаная Дню пажылых людзей.

Ва ўпрыгожаным фае сабраліся тыя, чыё жыццё – кніга мудрасці, а сэрца – крыніца цеплыні.

«Першы дзень кастрычніка – нагода сказаць вялікі дзякуй за мудрасць, нястомную працу, – звярнулася да прысутных дырэктар ТЦСАН Таццяна Донюш. – Дзякуй вам за выхаванне, падтрымку, парады і аптымізм».


Да віншаванняў далучылася старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Таццяна Фэрах. Яна падзякавала ветэранам працы за актыўную жыццёвую пазіцыю, прадстаўнікам грамадскіх арганізацый – за падтрымку і дапамогу, уручыла актывістам граматы і падзякі.

У падарунак усім прысутным артысты раённага цэнтра культуры падрыхтавалі канцэрт. Яркія песенныя нумары чаргаваліся з танцамі і вершамі. Асаблівы водгук у сэрцах гледачоў знайшлі знаёмыя і любімыя з маленства шлягеры мінулых гадоў.


«Вы намі любімыя». Падчас свята былі агучаны вынікі фотаконкурсу «Вы намі любімыя», які арганізавалі ТЦСАН і рэдакцыя газеты «Герой працы» ў сацыяльных сетках і месенджарах рэдакцыі. Дырэктар цэнтра Таццяна Донюш падзякавала ўдзельнікам конкурсу і ўручыла пераможцу і намінантам прызы.

Так, першае месца прысуджана Яўгеніі Шатовіч (фотаработа «Кветачкі для прабабулі»), другое – Ірыне Цялушкінай («Дзядуля падтрымае, дзядуля зразумее»), трэцяе – Віктару Печаню («90 год у адным кадры»).

У намінацыі «Прыз сімпатый гледачоў» перамагла Святлана Балашэўская, якая даслала на конкурс фота «Глыбокае пашана, Таісія Пятроўна, за шчырасць і добрае сэрца!». Прыз ад рэдакцыі «Герой працы» ўручыла вядучы карэспандэнт Ларыса Зайцава.

«Свята мудрасці і цеплыні»
– так называлася мерапрыемства, якое прайшло ў Шумілінскім гісторыка-краязнаўчым музеі з нагоды Дня пажылых людзей.

Гаварылі пра клопат, увагу і падтрымку людзей «залатога» ўзросту. Псіхолаг Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа Наталля Самсановіч павіншавала ўсіх са святам, пажадала бадзёрасці духу і правяла псіхалагічныя гульні. Старшыня Віцебскай раённай арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа Алеся Галавіна акцэнтавала ўвагу на тым, што клопат пра здароўе – прыярытэтны напрамак у залатым узросце.

Удзельнікі мерапрыемства спявалі песні, удзельнічалі ў конкурсах, напрыканцы сустрэчы атрымалі падарункі.

Лідзія РУМЯНЦАВА. 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *