
55 прафілакторыяў для ўтрымання цялят пабудавана і ўведзена ў эксплуатацыю ў краіне да пачатку кастрычніка.
Больш за ўсё аб’ектаў з’явілася ў Гомельскай вобласці – 163. У Мінскай вобласці ўзвялі 111, Гродзенскай – 102, Віцебскай – 72, Магілёўскай – 46, Брэсцкай – 39 спецыялізаваных памяшканняў.
У Шумілінскім раёне ўведзена ў строй 5 прафілакторыяў (па аднаму – у ААТ «АграБаравінка», ААТ «Ляжні» і ААТ «Прыазёрны мір», два – у КУСГП «Ульскі»).
Сучасныя прафілакторыі для цялят будаваліся ва ўсіх рэгіёнах па даручэнні Прэзідэнта для захаванасці маладняку і падрыхтоўкі жывёлагадоўлі да зімова-стойлавага перыяду.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
