
Вышукваюцца сваякі салдат
У Расійскай Федэрацыі праходзіць маштабны даследчы праект па стварэнні адкрытай электроннай базы дадзеных і ўстанаўленні імёнаў байцоў Чырвонай Арміі, якія загінулі ў нацысцкіх лагерах на тэрыторыі Савецкага Саюза і краін Еўропы. У ходзе праводзімых работ былі выяўлены дакументы, якія змяшчаюць звесткі пра ўраджэнцаў Віцебскай вобласці і Шумілінскага раёна, загінуўшых у фашысцкім палоне:
– Мядзведзеў Аляксандр Цітавіч, чырвонаармеец, нарадзіўся 11.11.1918 г. у в. Дворышча. Сваякі: Мядзведзева Марыя Дзмітрыеўна (пражывала ў в. Дворышча, Віцебская вобл.).
– Вакульчык Дзмітрый Нічыпаравіч, чырвонаармеец (радавы), нарадзіўся 15.09.1919 г. у в. Грабніца. Сваякі: Вакульчык Марыя (пражывала ў в. Грабніца, Сіроцінскі раён, Віцебская вобл.).
– Васільеў Міхаіл Дзям’янавіч, радавы, нарадзіўся ў 1919 г. у Віцебскай вобласці. Бацька: Васільеў Дзям’ян (пражываў у в. Дворышча, Віцебская вобл.).
– Аўсянкін Карней Сцяпанавіч, салдат, нарадзіўся ў 1918 г. Сваякі: Аўсянкіна Ірына (пражывала ў в. Салушы, Спаскі сельсавет, Сіроцінскі раён, Віцебская вобл.).
– Шыянаў Якаў Навумавіч, радавы, нарадзіўся ў 1909 г. у в. Навасёлкі. Сваякі: Шыянаў Навум Іванавіч (пражываў у в. Сіроціна, вул. Шумілінская, 15, Сіроцінскі раён, Віцебская вобл.)
– Анісімаў Васіль, нарадзіўся ў 1919 г. Сваякі: Анісімаў Кузьма (пражываў у в. Сахарава, Сіроцінскі раён, Віцебская вобл.).
Просьба адгукнуцца сваякоў загінуўшых ваеннапалонных.
Звяртацца можна:
Краснагорскі філіял Музея Перамогі, які з’яўляецца асноўнай пляцоўкай рэалізацыі праекта (Маскоўская вобл., г. Краснагорск, вул. Народнага Апалчэння, 15, тэл. +7 (498) 715-83-05, эл/пошта: mmna@victorymuseum.ru), аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі Шумілінскага райвыканкама (тэл. 5-70-04).
