В Витебске стартовал международный марафон дружбы «Шар добра»

Главное Новости Общество


Міжнародны марафон дружбы «Шар дабра» стартаваў у Віцебску
1 кастрычніка ў Віцебску дадзены старт Міжнароднаму дабрачыннаму марафону «Шар дабра». Праект, які ўжо чацвёрты год аб’ядноўвае нераўнадушных людзей з Беларусі і Расіі, праходзіць пад эгідай Віцебскай абласной асацыяцыі мясцовых Саветаў дэпутатаў.

– Майстры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, рамеснікі, арт-студыі і незалежныя аўтары ствараюць унікальныя ёлачныя цацкі, – падкрэсліла кіраўнік выканаўчай дырэкцыі асацыяцыі Кацярына Лазоўская. – Кожная работа – гэта не проста ўпрыгожванне, а сімвал цяпла, клопату і падтрымкі.

Летняя падрыхтоўка і аўтографы зорак
Традыцыйна падрыхтоўка да новага сезона пачалася яшчэ летам. Падчас фестывалю «Славянскі базар у Віцебску» да акцыі далучыліся хэдлайнеры сцэны: Лепс, Шура, Клава Кока і іншыя артысты пакінулі свае аўтографы і пажаданні на будучых «шарах дабра».

Тэма года – «крылы дабра»
Аўтарам прапанавана ўвасобіць у цацках вобразы анёлаў, птушак, пёраў, аблокаў, паветраных шароў і запаветных жаданняў.

Тэхнічныя патрабаванні: шар з мяккага матэрыялу; дыяметр – ад 10 да 15 см; ад кожнага ўдзельніка – адна аўтарская работа.

Прыняць удзел можа любы жадаючы.

Для ўдзелу неабходна да 1 лістапада адправіць запоўненую анкету ўдзельніка і згоду на апрацоўку дадзеных на электронны адрас info@as-vit-dep.by;

да 15 лістапада-запісаць міні-відэаролік (да 1 хвіліны) аб працэсе стварэння шара і прыкласці да 5 фатаграфій з этапаў яго вырабу;

да 25 лістапада – адправіць гатовую работу поштай па адрасе: 210015, г. Віцебск, вул. Гогаля, д. н. 14, каб. 86.

Кульмінацыяй праекта стане вялікая выстава, якая адкрыецца 5 снежня ў канцэртнай зале «Віцебск». Пасля яе аўтарскія шары, са згоды майстроў, стануць часткай дабрачыннага кірмашу. Усе атрыманыя сродкі пойдуць на жыццёва важную мэту – набыццё сродкаў рэабілітацыі для дзяцей з інваліднасцю.

Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *