Высок
ая ўзнагарода – за мацярынства
14 кастрычніка, у Дзень маці, у абласным цэнтры ў КЗ «Віцебск» адбылася ўрачыстая цырымонія ўшанавання мнагадзетных матуль, узнагароджаных ордэнам Маці, і лаўрэатаў абласной прэміі імя Героя Савецкага Саюза Зінаіды Тусналобавай-Марчанкі.
Прыемна адзначыць, што сярод узнагароджаных – наша зямлячка мама траіх дзяцей Таццяна МІЛЯК з вёскі Баёўка, якая працуе медсястрой Шумілінскага дзіцячага сада № 4. Прэмію Таццяне Міляк уручыў старшыня аблвыканкама Аляксандр Рагожнік.
Да слова. Пра Таццяну Міляк і яе дружную і актыўную сям’ю раённая газета пісала неаднойчы. У 2024 годзе Таццяна Паўлаўна была ўзнагароджана раённай прэміяй імя Героя Сацыялістычнай Працы С. Т. Пальвінскай. У 2022 годзе сям’я Міляк у раённым конкурсе «Уладар сяла» заняла III месца. Сям’я пастаянна ўдзельнічае ў раённых конкурсах і спаборніцтвах.
Нагадаем, што прэмія імя Героя Савецкага Саюза З. М. Тусналобавай-Марчанка зацверджана рашэннем Віцебскага аблвыканкама і штогод уручаецца ў Дзень маці жанчынам, якія ўнеслі асаблівы ўклад ва ўмацаванне інстытута сям’і.
Алена КАРПУШЭНКА.
