Один из жителей Шумилино повторно в течении года задержан пьяным за рулём. Дело передано в Следственный комитет.

Общество Происшествия

У даход дзяржавы?
Для аднаго з жыхароў Шуміліна дзень 1 студзеня, можна сказаць, стаў вызначальным. Мужчына сеў за руль аўтамабіля нецвярозым. Прычым, ужо ў другі раз. З часу апошняга затрымання гэтага вадзіцеля супрацоўнікамі ДАІ не прайшло і года. Акрамя таго, на гэты раз у вадзіцеля не было страхоўкі на аўто і дакументаў на тэхагляд. На жыхара Шуміліна складзена некалькі адміністрацыйных пратаколаў.
“У далейшым матэрыялы гэтай справы будуць перададзены ў Шумілінскі аддзел Следчага камітэта, – кажа начальнік ДАІ РАУС М. У. Гаралевіч. – А там ужо будзе разглядацца пытанне наконт канфіскацыі аўто, потым справу перададуць у суд”.
Згодна з арт. 61 Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь “Канфіскацыя маёмасці”, транспартны сродак, якім кіраваў нецвярозы вадзіцель двойчы на працягу года, незалежна ад права ўласнасці, належыць спецыяльнай канфіскацыі. Акрамя гэтага, такому парушальніку згодна з арт. 317-1, ч.2 Крымінальнага кодэкса пагражае арышт або абмежаванне волі на тэрмін ад аднаго да трох гадоў, або пазбаўленне волі на той жа тэрмін.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №3 ад 14.01.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *