На рабочем совещании в райисполкоме

Актуалии Президент

Пачнём з дысцыпліны
Старшыня райвыканкама У. П. Куранны, праводзячы ўчора рабочую нараду, асноўную ўвагу ўдзяліў дысцыпліне.
На думку Уладзіміра Пятровіча, строгая выканаўчая дысцыпліна з’яўляецца гарантам выканання даведзеных прагнозных паказчыкаў, своечасовай выплаты заработнай платы, гарантам выканання даручэнняў старшыні райвыканкама.
Дарэчы, кіраўнік раёна яшчэ раз нагадаў, што прадпрыемствам і арганізацыям неабходна штомесяц падводзіць вынікі работы, аналізаваць гаспадарчую дзейнасць, рэалізоўваць меры па скарачэнні энергазатрат.
На нарадзе былі разгледжаны пытанні вулічнага асвятлення населеных пунктаў, забеспячэння насельніцтва вадой, правядзення адзінага санітарнага дня па пятніцах і іншыя пытанні.
Начальнік раённага аддзела ўнутраных спраў райвыканкама В. В. Мядзвецкі паведаміў, што за мінулы тыдзень у Шумілінскім раёне здзейснена 8 злачынстваў, 5 з іх раскрыты. За гэты ж час здарылася 3 дарожна-транспартныя здарэнні, пасля аднаго ДТЗ заведзена крымінальная справа. Па лініі ДАІ складзены 81 пратакол.  Асноўныя парушэнні  – перавышэнне хуткасці руху, язда ў нецвярозым стане.
І зноў мы вяртаемся да таго, з чаго пачалі – да дысцыпліны. Уявіце сабе, наколькі наша жыццё стала б больш бяспечным, арганізаваным і прыстойным, калі б кожны з нас не адмахваўся, не пляваў на дысцыпліну, а паважаў яе. Ва ўсіх яе іпастасях.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №11 ад 11.02.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *