У новы год – з медалём
Мікалай Паўлавіч Серабро – урач агульнай практыкі (загадчык) Мікіціхінскай амбулаторыі – у медыцыне працуе 45 год. Яго адданасць высакароднай справе, прафесіяналізм ацэнены па заслугах. Напрыканцы адыходзячага года Мікалай Паўлавіч атрымаў дзяржаўную ўзнагароду – медаль “За працоўныя заслугі”.
Ва ўзнагародным лісце адзначана – за высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад ва ўмацаванне і развіццё аховы здароўя, паляпшэнне медыцынскага абслугоўвання насельніцтва.
Віншуем, ганарымся, жадаем новых вяршынь.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №1 ад 05.01.2016 г.