Што чакае АПК Віцебшчыны

Главное Новости Сельское хозяйство

Што чакае АПК Віцебшчыны
28 студзеня адбылася нарада з удзелам Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, на якой быў разгледжаны праект указа па падтрымцы і развіцці аграпрамысловага комплексу Віцебскай вобласці. Па патрабаванні кіраўніка дзяржавы праект указа будзе дапрацаваны ў бліжэйшы час. Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Анатоль Хацько ў праграме «Галоўны эфір» тэлеканала «Беларусь 1» расказаў, што плануецца зрабіць.


– Праект указа комплексны. Ён закранае і сельгасвытворчасць, і перапрацоўку. Сутнасць у тым, каб сфарміраваць адносіны паміж пера-працоўкай і вытворцамі. Другі бок – даць фінансавае аздараўленне, – адзначыў міністр.
Плануецца, што ў Віцебскай вобласці ў сем аб’яднанняў увойдзе 130 гаспадарак. Усяго ў вобласці зараз 240 гаспадарак, у тым ліку 40 будуць працаваць самастойна, каля 30 гаспадарак знаходзяцца на аздараўленні па 399 указу.
Міністр адзначыў, што ёсць і спіс гаспадарак (каля 20) для пошуку інвестараў.
Вядомая праблема сяла – кадры. Міністр яшчэ на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы прапанаваў для спецыялістаў АПК вайсковую службу замяніць на службу ў рэзерве. Анатоль Хацько расказаў, што ў мінулым годзе ў Віцебскую вобласць былі накіраваныя 500 маладых спецыялістаў, у тым ліку 320 – мужчыны, яны прызыўнога ўзросту.
– Павінна быць права спецыяліста, які прыйшоў у сельскую гаспадарку: ён можа за гэты час стварыць сям’ю, пачаць будаваць жыллё… У гэты перыяд па узгадненні наймальніка будзе рашацца пытанне аб яго службе. Гэта будуць нейкія кароткатэрміновыя зборы, адзначыў ён.
Міністр расказаў, што сёння у Віцебскай вобласці не хапае каля 600 спецыялістаў сярэдняга звяна.
Падрыхтаваў Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Апублікавана ў №9 ад 04.02.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *