Міні-футбол
У Віцебску прайшоў традыцыйны калядны турнір па міні-футболе.
У спаборніцтвах прынялі ўдзел каманды ФК “Шуміліна”, “Тэхналагічны каледж”, “Віцебская акадэмія ветэрынарнай медыцыны”, “Лужаснянскі каледж”, “Каледж сувязі” і “Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт”.
Наша каманда, за якую выступалі Руслан Куксёнак, Ігар Дашкевіч, Юрый Рацкун, Аляксандр Янкевіч, Аляксандр Ходзюш, Віктар Райчонак, Аляксандр Саўчанка і Аляксандр Архіпаў, упэўнена правяла ўсе матчы, абыграўшы сапернікаў. У выніку – перамога.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №2 ад 06.01.2012 г.
