Экскурсии по православным храмам Шумилинщины проводит туристско-информационный центр «Шумилино»

Мир увлечений Общество Спорт, туризм

Веліч і хараство праваслаўных храмаў

Свято-Сергиевская церковь в д. Лесковичи.

Мы бываем у розных гарадах і краінах, дзівімся з гісторыі і славутасцяў. А вось пра тое, што ёсць на малой радзіме, часта не ведаем.

–  У Шумілінскім раёне можна гаварыць пра развіццё такіх відаў турызму, як гісторыка-культурны, экалагічны, паляўнічы, спартыўны, прамысловы, ве-ласіпедны і аграэкатурызм, – адзначае інструктар-метадыст фізкультурна-аздараўленчага цэнтра Ірына Кулікава. – Апошнім часам у свеце актыўна развіваецца рэлігійны турызм. Упэўнена, што гэты кірунак перспектыўны і на Шуміліншчыне і можа зацікавіць як жыхароў нашага раёна, так і гасцей.

Турысцка-інфармацыйны цэнтр «Шуміліна» прапаноўвае экскурсію па праваслаўных храмах Шуміліншчыны, якая ўключае наведванне 4-х святынь – царкву Свяціцеля Мікалая Цудатворцы ў Шуміліне, царкву Святога Прападобнага Сергія Раданежскага ў Лескавічах, царкву Успення Прасвятой Багародзіцы ў Пабедзе і царкву Святога Прападобнага Ануфрыя Вялікага ў Обалі. Першымі апрабавалі экскурсійны тур праваслаўныя вернікі і вучні Шумілінскай СШ № 2, якія наведваюць факультатыў «Асновы праваслаўя і патрыятызму».

Чым цікавая экскурсія?

Экскурсанты наведваюць два храмы са шматвекавой гісторыяй і два сучасныя. Царква Святога Прападобнага Сергія Раданежскага з’яўляецца помнікам архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Пабудавана ў 1878 годзе з цэглы і бутавага каменя. Да 1930 года ў царкве здзяйсняліся богаслужэнні, затым яна была зачынена. У 1990 годзе зноў пачалі праводзіцца царкоўныя службы. Уключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Свято-Успенская церковь в д. Победа.

Царква Успення Прасвятой Багародзіцы таксама з’яўляецца помнікам архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Пабудавана ў 1898 годзе з чырвонай цэглы. У 1959 годзе царква была зачынена, часткова разбурана і перабудавана пад склад. У 1989 годзе бу-дынак царквы вернуты вернікам і адрэстаўрыраваны. Уключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Историю Свято-Успенской церкви рассказывает её настоятель иерей Вадим Яско.
Свято-Никольская церковь в г. п. Шумилино.

Царква Свяціцеля Мікалая Цудатворцы ў Шуміліне пачала будавацца ў 2012 годзе, у 2016 на ёй быў устаноўлены цэнтральны купал.

Свято-Онуфриевская церковь в г. п. Оболь.

У 2008 годзе быў закладзены першы камень у падмурак будынка храма Святога Прападобнага Ануфрыя Вялікага ў Обалі. Для храма было набыта пяць званоў, самы вялікі з іх важыць каля 200 кілаграмаў. А самы маленькі, пятнацца-цікілаграмовы, датаваны 1876 годам. Будаўніцтва царквы поўнасцю завершана ў 2016 годзе.

Экскурсантов приветствовал настоятель обольского храма иерей Владимир Пучинский.

У час падарожжа экскурсаводамі выступалі некалькі чалавек. Пра храм у Лескавічах расказвала прыхаджанка Людміла Рашэтнікава, у аповедзе – не толькі гістарычныя звесткі пра храм, а і пра вёску Лескавічы. У Обалі гідам выступіў настаяцель храма Уладзімір Пучынскі. Пра храмы ў Шуміліне і Пабедзе расказваў іерэй Вадзім Яско. Праваслаўныя святары расказвалі пра храмы, праваслаўе і хрысціянскія запаведзі.

Планы і перспектывы

Ірына Кулікава адзначае, што рэлігійны турызм на Шуміліншчыне трэба развіваць. «Рэлігійны турызм – гэта спалучэнне сучаснасці і традыцый, знаёмства з гісторыяй нашай зямлі і выхаванне патрыятызму. У нас у раёне 18 культавых будынкаў розных канфесій. Можна арганізоўваць туры як па праваслаўі, так і па хрысціянстве ў цэлым, – дадае Ірына Уладзіміраўна. – Хочацца, каб нашы мясцовыя жыхары ведалі і рэкламавалі менавіта сваю малую радзіму. Так, у бліжэйшы час правядзём кра-знаўчую экспедыцыю па валунах, тым больш, што ў нас знаходзіцца самы вялікі камень у Беларусі. Экскурсаводам тут хочацца бачыць Віктара Улюценку, вядомага краязнаўцу шумілінскай зямлі».

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *