Знаёмцеся: старэйшая жыхарка Шумілінскага раёна Фядосія Данілаўна Барсукова. 20 ліпеня яна адзначыла 102-гі дзень нараджэння.
«Уладзіла богу, што трымае мяне на гэтым свеце»
– Не буду завязваць хустачку, каб сфатаграфавацца. У ёй я старэй выглядаю, – выказалася карэспандэнту газеты падчас сустрэчы імянінніца. – Напэўна, богу ўладзіла, што трымае мяне на гэтым свеце! Сын кажа, што я ўсё жыццё працавала не пакладаючы ук, што я загартаваная работай, таму і трымаю моц. Можа, гэта і праўда».
Фядосія Данілаўна загартаваная і ня-лёгкім лёсам. З вёскі Рашэтнікі, дзе жыла сям’я, Фядосія хадзіла ў школу ў Будобаль, ды і то не кожны дзень, а «калі былі сплецены лапці”. Пасля заканчэння пачаткоай школы пайшла працаваць рознарабочай на чыгунку, дзе працавала не адзін год. Тут і пачула страшную звестку пра пачатак вайны. Фядосія добра памятае абстрэлы вёскі, а таксама налёты ворагаў, падчас якіх згарэла новая бацькоўская хата. Так што сям’і прыходзілася туліцца ў суседзяў.
Фядосія выйшла замуж за былога франтавіка з Плігавак Яфіма Іванавіча. Мужнасць параненага салдата была адзначана медалямі «За адвагу» і «За перамогу над Германіяй». Спачатку сям’я жыла ў Плігаўках, пазней – у Обалі, затым пераехалі ў Мікіціху. Шмат нягод перажылі раз-ам. Пахавалі дваіх маленькіх сыноў. Дачку і яшчэ двое сыноў выхавалі добразычлівымі і працавітымі. Жылі дзеля іх, дапамагалі, як маглі. Калі захварэла дачка, якая жыла на Украіне, бацькі прыехалі да яе і некалькі гадоў дапамагалі гадаваць унучку.
У свае 102 гады Фядосія Данілаўна застаецца чалавекам цікаўным, які не страціў пачуццё гумару. «Я ж выходзіла замуж за былога франтавіка, які меў спецыяльнасць камбайнера, а пражыла ўсё сямейнае жыццё з пастухом, – усміхаецца жанчына. – Мой Яфім пасвіў у саўгасе кароў, а зімой даглядаў іх на ферме. Разам з ім пражылі шчаслівыя 35 гадоў. Я працавала рабочай на Обальскім керамічным заводзе, апошнія дзевяць гадоў перад выхадам на пенсію – памочнікам повара ў Мікіціхінскім дзіцячым садзе. З мужам трымалі немалую падсобную гаспадарку, вялікі ага-род – трэба ж было падымаць дзяцей.
Зараз плачу горкімі слязамі, што мой сын і дачка рана пайшлі з жыцця. Няхай бы бог лепш мяне ўзяў – з радасцю б памянялася. У жывых застаўся толькі сын Валодзя, у якога я жыла доўгі час. Душу грэе тое, што ёсць працяг роду – маю 6 унукаў, 10 праўнукаў, 2 прапраўнукі».
Зараз Фядосія Барсукова жыве ў Мішневічах у аддзяленні кругласутачнага знаходжання грамадзян сталага ўзросту і інвалідаў ТЦ-САН. «Не хачу прычыняць клопату родным, сама папрасілася ў аддзяленне, – кажа жанчына. – Тут вельмі добры медыцынскі догляд. Дзякуй усім работнікам за іх нялёгкую працу».
Фядосія Барсукова кожны дзень выходзіць “дыхаць свежым паветрам” на вуліцу, любіць пагутарыць пра жыццё са знаёмымі, чакае прыезду родных, якія яе рэгулярна наведваюць. А перад сном абавязкова чытае малітву – за здароўе і спакойнае жыццё сваякоў.
У свой дзень нараджэння Фядосія Данілаўна не была ў адзіноце. З прысмакамі і падарункамі прыехалі родныя, кветкі і цёплыя словы віншавання імянінніца атрымала ад работнікаў ад-дзялення кругласутачнага знаходжання грамадзян сталага ўзросту і інвалідаў.