Гвоздики, Ленин и «Аврора». 10 интересных фактов об Октябрьской революции

Новости

Гваздзікі, Ленін і «Аўрора». 10 цікавых фактаў, звязаных з Кастрычніцкай рэвалюцыяй

  • Кастрычніцкая рэвалюцыя адбылася ў самыя кароткія тэрміны.
    На захоп Зімовага Палаца і Часовага ўрада пайшло чатыры гадзі-ны, на саму змену ўлады – тры дні. Краіна была вельмі знясілена вай-ной, таму супраціўляцца ў буйных гарадах практычна ніхто не стаў.
  • Бальшавікі не звяргалі цара. Кастрычніцкая рэвалюцыя – не пра спробы пазбавіцца ад манархіі.
    Царскую ўладу зверглі ў час лютаўскай рэвалюцыі амаль на год раней. Бальшавікі зверглі Часовы ўрад, які кіраваў краінай пасля пераходу да рэспубліканскага строю.
  • Керанскі не збягаў з Зімовага палаца ў сукенцы.
    Гэты міф быў распаўсюджаны ў савецкай прапаганды. Дакладна вядома, што ў Зімовым затрымлівалі пакаёвак і медсясцёр, так што пераапранацца не было сэнсу. Хутчэй за ўсё Керанскі проста паехаў на дыпмабілі ЗША.
  • Залп з «Аўроры» нікуды не трапіў
    На самой справе са славутага крэйсера выстралілі халастымі. Выкарыстаць баявыя снарады ці то не дазволілі, ці то іх проста не аказалася на караблі.
  • Рэвалюцыю чакалі са жніўня
    Першыя сутыкненні прыхільнікаў Саветаў і Часовага ўрада пачаліся яшчэ летам. Бальшавікі чакалі яшчэ тры месяцы, каб пераманіць на свой бок больш салдат.
  • Бальшавікі не былі самай папулярнай партыяй сярод народа, але захапілі Саветы.
    На выбарах ва Устаноўчы сход пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі РСДРП(б) атрымала ўсяго 24% галасоў. Большасць было ў эсэраў, аднак «учрадзілку», як яе называлі бальшавікі, разагналі сілай.
  • Адна з першых пострэвалюцыйных рэформаў – змяненні ў рускай мове.
    Бальшавікі стараліся стварыць мову, зразумелую масам. Таму «канфіскавалі» з рускай мовы тры «лішнія» літары, убралі еры ў канцы слоў і дужа спрасцілі арфаграфію.
  • Ленін меў 148 псеўданімаў
    У 1901 г. Ульянаў упершыню выкарыстаў псеўданім «Ленін». Ёсць версія, што ў пачатку XX стагоддзя ён жыў па пашпарце рэальна існуючага Мікалая Леніна. Усяго ж у рэвалюцыянера было 148 псеўданімаў. Уладзімір Ільіч – адзін з нямногіх палітычных дзеячаў, якія не пакінулі аўтабіяграфіі. У архівах знайшлі толькі адзін лісток, на якім Ленін зрабіў спробу пачаць жыццяпіс, але працягу не было.
  • Кастрычніцкая рэвалюцыя стала першай высокатэхналагічнай рэвалюцыяй у гісторыі чалавецтва.
    Пасля падаўлення ў Пецярбургу апошняга ачага супраціўлення і ўсталявання кантролю над горадам адбыўся першы ў гісторыі рэвалюцыйны радыёзварот да народа. Так, у 5 гадзін 10 хвілін раніцы 26 кастрычніка прагучаў «зварот да народа Расіі», у якім Петраградскі ваенна-рэвалюцыйны камітэт абвясціў пра пераход улады да Саветаў.
  • Кастрычніцкая рэвалюцыя была «кастрычніцкай» толькі тры месяцы.
    У студзені 1918 г. быў прыняты «дэкрэт аб новым часе», які перавёў Расію на Грыгарыянскі каляндар. Цяпер дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі адзначаюць 7 лістапада


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *