В День защиты детей Обольский социальный приют посетили представители различных организаций с подарками

Актуалии Образование Общество

«Дзецям радасць падарыце»
Асаблівы дзень 1 чэрвеня для дзетак, якія знаходзяцца ў Обальскім сацыяльныя прытулку. Цяжка ўсведамляць, што гэтых малых прыйшлося абараняць ад іх уласных бацькоў.
У Обальскім сацыяльным прытулку выхоўваецца восем дзяцей. Хлопчыкі і дзяўчынкі ў мінулую пятніцу былі ў цэнтры ўвагі мерапрыемстваў, якія тут наладзілі.
Уразіла гасцей прытулку імправізаваная экскурсія, падчас якой малыя дзяліліся сваімі захапленнямі і запрашалі на арганізаваныя выставы. А затым было агульнае чаяванне, на якім дарослыя дарылі падарункі, а дзеці — свой канцэрт. Цяжкая цішыня наступіла, калі дзяўчынка выконвала песню “Мама”: як бы добра ні было дзецям у прытулку, яны ўсё роўна мараць пра вяртанне дадому, да маці і бацькі.
А завяршылася мерапрыемства песняй з мультфільма пра маманцяня, якое знайшло маму.
P.S. На дабрачынную акцыю “Дапамажы дзецям”, якая ладзілася ў Обальскім сацыяльным прытулку, адгукнуліся ПМК–70, Обальскі керамічны завод, Обальская СШ, райспажыўтаварыства, Обальскі Дом культуры, раённы аддзел адукацыі, Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, раённы аддзел унутраных спраў, “Ахова”, суд Шумілінскага раёна, пракуратура, Слабадская СШ, прыватныя прадпрыемствы “Карына-гандаль” і “Базіс”, раённая арганізацыя Чырвонага Крыжа,  грамадская арганізацыя Віцебска “Вялікае. Добрае.”, каталіцкія святары,  пчаляр В. І. Котава, грамадзянка з Шуміліна В. В. Жукава.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №44 ад  05.06.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *