Акция «Наши дети». Районная благотворительная ёлка прошла в Шумилино

2023 – Год мира и созидания Новости Общество Твори добро

Акцыя «Нашы дзеці». Усмешкі дзяцей – найвялікшая ўдзячнасць

У рамках навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» 28 снежня ў РЦК прайшла раённая ёлка, на якую былі запрошаны больш за 160 дзяцей з усіх устаноў агульнай сярэдняй адукацыі раёна. Гэта пераможцы прадметных алімпіяд, творчых конкурсаў і спартыўных спаборніцтваў, а таксама дзеці з мнагадзетных, няпоўных, малазабяспечаных сямей.

«У кожнага з вас ёсць мары, імкненні, жаданні, якія хочацца рэалізаваць хутчэй, –  звярнуўся да дзяцей старшыня райвыканкама Сяргея Галынчык. – Я хачу, каб Новы год падарыў вам здзяйсненне самых запаветных жаданняў, каб ваша дарога ў 2024 годзе была роўнай і гладкай, каб наступны год прынёс вам поспехі ў вучобе, новыя творчыя і спартыўныя перамогі. А для нас, дарослых, самая вялікая ўдзячнасць – гэта ўсмешкі на вашых тварах. Са святам вас! З Новым 2024 годам!».

Удзельнікі ранішніка паглядзелі спектакль-казку «Як Кашчэй Несмяротны на Васілісе жаніўся», пастаўленую народным тэатрам раённага цэнтра культуры.

А работнікі раённага цэнтра дзяцей і моладзі прапанавалі вялікую гульнявую і забаўляльную праграму. Дзеці радасна і захоплена  падтрымлівалі вядучых і Дзеда Мароза са Снягуркай, танцавалі, спявалі, адгадвалі загадкі, удзельнічалі ў гульнях і вадзілі карагод вакол ёлкі. Напрыканцы ранішніка не абышлося без абавязковых зараз сэлфі з галоўнымі навагоднімі персанажамі. Вясёлыя ўсмешкі дзяцей былі лепшай адзнакай арганізатарам святочнай акцыі.

 

 

Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *