Стартуе акцыя «Выпішы «Герой працы» – выйграй прыз!» на 2-е паўгоддзе 2024 года

Новости Общество

Дарагія чытачы! Мы аб’яўляем пра старт акцыі «Выпішы «Герой працы» – выйграй прыз!».

Каб стаць удзельнікам розыгрышу, трэба выпісаць «Герой працы» на другое паўгоддзе ці трэці квартал 2024 года і накіраваць копію квітанцыі з указаннем прозвішча, імя, імя па бацьку, дакладнага адраса і кантактнага тэлефона, якая пацвярджае падпіску на «ГП», у рэдакцыю асабіста, па Viber 8(029)5938345 або па пошце (211259, г. п. Шуміліна, вул. Ленінская, 24) да 31 чэрвеня 2024 года ўключна. Розыгрыш прызоў адбудзецца ў пачатку ліпеня. На розыгрыш прызоў будуць запрошаны спонсары акцыі, а таксама ўдзельнікі (пры іх жаданні).

Дадатковы БОНУС за паўгадавую падпіску

Нагадваем, што па-ранейшаму рэдакцыя газеты дае сваім падпісчыкам, якія выпішуць газету «Герой працы» на паўгода, БОНУС – магчымасць размясціць у газеце бясплатна 1 аб’яву (2 радкі) ці са скідкай 50% – адно віншаванне (да 8 радкоў).

Выпісвайце газету, удзельнічайце ў конкурсе. Выйгравайце!



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *