1 СНЕЖНЯ – СУСВЕТНЫ ДЗЕНЬ БАРАЦЬБЫ СА СНІДАМ
«Права на здароўе – правільны шлях»
З 1988 года ў многіх краінах свету адзначаецца Сусветны дзень барацьбы са СНІДам.
Гэтая дата была абрана па ініцыятыве Сусветнай арганізацыі аховы здароўя для таго, каб прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы распаўсюджання новай хваробы, вестка пра якую ў той час гучала як прыгавор.
За мінулыя дзесяцігоддзі ВІЧ-інфекцыя перастала лічыцца смяротна небяспечнай. Сучасныя прэпараты, якія падаўляюць актыўнасць ВІЧ, хаця і не знішчаюць вірус поўнасцю, але дазваляюць трымаць захворванне пад кантролем, захоўваюць працягласць і якасць жыцця ВІЧ-інфіцыраванага чалавека.
ВІЧ-інфекцыя як пагроза грамадскай ахове здароўя павінна быць поўнасцю ліквідаваная да 2030 года – такую амбіцыйную мэту паставілі ў рамках Мэт Устойлівага Развіцця восем гадоў таму на 69-й сесіі Сусветнай Асамблеі аховы здароўя. Рэалізацыя гэтай мэты дазволіць прадухіліць мільёны смерцяў з-за СНІДа, мільёны новых выпадкаў ВІЧ-інфекцыі і забяспечыць для амаль 40 мільёнаў чалавек, якія жывуць з ВІЧ зараз, здаровае і паўнацэннае жыццё.
Стратэгія аб’яднанай праграмы ААН па ВІЧ/СНІД “95-95-95” вызначае асноўныя задачы для дасягнення гэтай мэты: 95% людзей з ВІЧ павінны ведаць свой ВІЧ-статус; 95% людзей, якія ведаюць свой ВІЧ-статус будуць атрымліваць лячэнне; у 95% людзей, якія атрымліваюць лячэнне, яно будзе эфектыўным, гэтыя людзі не будуць перадаваць інфекцыю іншым. Ліквідацыя ВІЧ-інфекцыі не адмяняе актуальнасці прафілактычных умяшанняў у адносінах да новых выпадкаў ВІЧ-інфекцыі, і гэта адзначае, што ўжо сёння можна прадстаўляць 1 снежня як дзень прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі.
Сусветны дзень кампаніі 2024 года праходзіць пад дэвізам “Права на здароўе – правільны шлях”, які нагадвае, што права на здароўе – гэта не толькі доступ да якасных медыцынскіх паслуг і лекаў, а таксама права кожнага чалавека на прафілактыку і лячэнне, права прымаць рашэнне аб сваім здароўі, права на павагу і годныя адносіны незалежна ад дыягназаў.
У Беларусі з ВІЧ-станоўчым статусам пражывае каля 26 тысяч чалавек, у Віцебскай вобласці на 1 лістапада 2024 года – 1482, у Шумілінскім раёне –19.
Дзяржава гарантуе лячэнне ВІЧ-інфекцыі ўсім людзям незалежна ад стадыі хваробы і ўзроўню імунітэту. У нашай краіне створана сістэма, якая забяспечвае бяспеку донарскай крыві і яе прэпаратаў, мінімізаваная рызыка пры аказанні медыцынскай дапамогі і правядзенні немедыцынскіх маніпуляцый у спецыялізаваных установах. Дабравольнае тэсціраванне, у тым ліку ананімнае, можна прайсці ў любой установе аховы здароўя, дзе ёсць працэдурны кабінет. Экспрэс-тэсты для саматэсціравання свабодна прадаюцца ў аптэках ва ўсіх рэгіёнах.
Статыстыка сведчыць, што найбольшая распаўсюджанасць ВІЧ-інфекцыі сярод дарослага насельніцтва (найбольшая колькасць новых выпадкаў ВІЧ-інфекцыі рэгіструецца ва ўзроставай групе 35-49 гадоў) і пераважае палавы шлях перадачы інфекцыі (больш за 80% выпадкаў).
Мерапрыемствы, якія праводзяцца па прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі, дапамогуць звярнуць увагу на сур’ёзнасць гэтай праблемы, матываваць да бяспечных і адказных паводзін і захавання свайго здароўя.
Аляксандра БРУЕВА, памочнік урача-эпідэміёлагаШумілінскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.

