25 сентября — Единый день безопасности

Безопасность Новости

25 верасня пройдзе Адзіны дзень бяспекі

Навыкі эвакуацыі з будынкаў, уменне рухацца па ўказальных знаках, правільна паводзіць сябе ў натоўпе, карыстацца першаснымі сродкамі пажаратушэння і аказаць першую дапамогу – кожны жыхар раёна 25 верасня будзе мець магчымасць даведацца аб гэтым не толькі ў тэорыі, але і на практыцы. У гэты дзень пройдзе Адзіны дзень бяспекі, калі супрацоўнікі МНС, МУС, Міністэрства аховы здароўя, грамадскія аб’яднанні і іншыя зацікаўленыя арганізацыі правядуць з насельніцтвам тэарэтычныя і практычныя мерапрыемствы.

Тэматычнае мерапрыемства пройдзе 25 верасня ў 14.00 у г. п. Обаль на тэрыторыі Обальскай сярэдняй школы імя Героя Савецкага Саюза З. М. Партновай. Тут будзе арганізаваны шэраг гульнявых пляцовак з удзелам работнікаў МНС, органаў унутраных спраў, аховы здароўя, газавай службы і таварыства ратавання на вадзе, на якіх ўдзельнікі мерапрыемства змогуць вывучыць алгарытм выкліку службы выратавання, правілы карыстання рознымі сродкамі пажаратушэння, аказання першай дапамогі, дзеянняў пры іншых надзвычайных сітуацыях.

І дарослыя, і дзеці даведаюцца, якіх правілаў неабходна прытрымлівацца, каб пры пажары не пацярпець і хутка пакінуць месца здарэння, па якіх тэлефонах тэлефанаваць ратавальнікам і якую інфармацыю неабходна паведаміць.

Актуальнасць тэмы бяспекі практычна штогод пацвярджаецца прыкладамі буйных пажараў, адзін з якіх адбыўся ў мінулым годзе ў Віцебску. 13 снежня 2024 года адбыўся буйны пажар у гандлёвым цэнтры «Беларусь», на якім былі траўміраваныя 17 чалавек. Пажары такога маштабу – рэдкасць для Беларусі. У той дзень дзякуючы сумесным дзеянням відавочцаў і ратавальнікаў чалавечых ахвяр удалося пазбегнуць.

Вадзім ПІВАВАРАЎ, інспектар РАНС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *