Призывная кампания. Идёт отбор призывников в воинские части

Молодёжь Общество

6 шумілінцаў стануць пагранічнікамі

Працягваецца прызыўная кампанія. Прызыўнікі зараз праходзяць медыцынскую камісію, а ў адасобленую групу прыязджаюць прадстаўнікі вайсковых часцей для адбору новага папаўнення.

10 кастрычніка ў раён прыехаў прадстаўнік Полацкага пагранічнага атрада Віталь Таразевіч.– Каб стаць пагранічнікам, прызыўнікам неабходна прайсці сур’ёзны адбор. Маладыя людзі могуць трапіць на службу ў Полацкі ці Мазырскі пагранічныя атрады, Гомельскую пагранічную групу ці ў групу сувязі і забеспячэння, якая знаходзіцца ў Мінску, – падкрэсліў Віталь Таразевіч. – Улічваюцца псіхалагічнае здароўе, фізічная падрыхтаванасць. Важна і жаданне самога прызыўніка стаць пагранічнікам. Спачатку аналізуецца асабістая справа маладога чалавека, затым праводзіцца псіхалагічнае тэсціраванне, потым па тэлефоне вядзецца гутарка з бацькамі, і толькі пасля субяседвання і праверкі асобы кандыдата выносіцца канчатковае заключэнне.

З 9 шумілінскіх кандыдатаў пагранічнікамі стануць 6. Віталь Таразевіч расказаў заўтрашнім пагранічнікам бліжэйшыя перспектывы службы: «Па прыбыцці ў пагранічны атрад на базе вучэбнага пункта на працягу 10 дзён да прыняцця Ваеннай прысягі засвоіце курс пачатковай ваеннай падрыхтоўкі. Месяц пойдзе на вывучэнне асноў пагранічнай службы, затым – стажыроўка ў падраздзяленнях, якія непасрэдна ахоўваюць Дзяржаўную граніцу Рэспублікі Беларусь. І толькі пасля гэтага прыступіце да аховы Дзяржаўнай граніцы ў сваіх падраздзяленнях».

Па інфармацыі начальніка адасобленай групы Шумілінскага раёна ваеннага камісарыята Бешанковіцкага і Шумілінскага раёнаў Наталлі Банцэр, на мінулым тыдні ў Шуміліне працавалі прадстаўнікі Унутраных войск, па выніках адбору два шумілінскія прызыўнікі будуць праходзіць тэрміновую вайсковую службу ва Унутраных войсках.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *