Участницы Республиканского форума тружениц села из Шумилинского района делятся своими впечатлениями

Общество Сельское хозяйство

«Усё было здорава і незабывальна»

Форум вясковых працаўніц у чацвёрты раз прашоў у Мінску напярэдадні Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК і сабраў больш за 600 працаўніц сельскай гаспадаркі.

Арганізатарамі свята выступілі ГА «Беларускі саюз жанчын», Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Беларускі прафесійны саюз работнікаў АПК. З Віцебскай вобласці на форум былі запрошаны 100 жанчын. З нашага раёна наведаць мерапрыемства пашчасціла аператару машыннага даення ААТ «Ляжні» Алене Новікавай і птушніцы цэха Слабада па вырошчванні куранят-бройлераў ТАА «Вітконпрадукт» Наталлі Собалевай. Дэлегаты з задавальненнем падзяліліся ўражаннямі ад свята.

 

АЛЕНА  НОВІКАВА:

— Эмоцыі перапаўняюць. Усё было здорава і незабывальна. Вельмі ўразіў музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Дзякуючы сучасным мультымедыйным тэхналогіям нібыта пераносішся на поле бою, ажно мурашкі па целе. Такое бачыла ўпершыню. Наогул нас сустракалі як самых шаноўных гасцей – пакоі-люкс у гасцініцы «Вікторыя», рэстаран, усё прыгожа, беласнежна і бясплатна!».

 

НАТАЛЛЯ  СОБАЛЕВА:

— Крыху хвалявалася перад паездкай, бо на падобных форумах ніколі не была. Мяне ўразіла непасрэдна ўрачыстая цырымонія ўшанавання сельскіх работніц у Вялікім тэатры. Нас віншаваў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Юрый Горлаў, прадстаўнікі ад кожнай вобласці. Гаварылі шмат цёплых шчырых слоў. І душу перапаўняла гордасць, што маю работу заўважылі.

Пасля падзяк-віншаванняў мы глядзелі балет “Бахчысарайскі фантан”. Ужывую балет я пабачыла ўпершыню, мне вельмі спадабалася. На другі дзень для нас была арганізавана аглядавая экскурсія па сталіцы. Хочацца сказаць вялікі дзякуй арганізатарам за такую важную і  шыкоўную паездку».

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *