Белорусский детский фонд вместе с РУП «Фармация» провел благотворительную акцию в детском доме семейного типа в Шумилино

Образование Общество

Віцебскае абласное аддзяленне Беларускага дзіцячага фонду сумесна з РУП «Фармацыя» правяло дабрачынную акцыю «Зрабі добрую справу».

У цэнтральнай аптэцы №40 г. п. Шуміліна ў верасні была ўстаноўлена скрыня, у якую ўсе жадаючыя маглі пакласцісродкі асабістай гігіены, касметычныя тавары, лячэбныя чаі і іншую прадукцыю, набытую ў аптэцы (акрамя лякарстваў). Усё гэта збіраліся для дзяцей, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.

«Нашы работнікі і жыхары раёна прынялі актыўны ўдзел у акцыі, – расказала загадчыца аптэкі Анастасія Маскалькова. – На днях скрыню дабрачыннасці мы перадалі рэгіянальнаму прадстаўніку Віцебскага абласнога аддзялення Беларускага дзіцячага фонду Аляксандру Сядзельнікаву. Тавары адправіліся  дзіцячы дом сямейнага тыпу ў Шуміліне.

Ларыса КІСЯЛЁВА. Аляксандр Сядзельнікаў уручае падарункі дзецям



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *