Оперативно-дежурная служба милиции отметила 105 лет со дня основания

Главное Закон Общество

АПЕРАТЫЎНА-ДЗЯЖУРНАЙ  СЛУЖБЕ  МІЛІЦЫІ –  105  ГОД

Сотрудники оперативно-дежурной службы Шумилинского РОВД

 «Сэрца  міліцыі» – так называюць  аператыўна-дзяжурную службу органаў унутраных спраў, якой 18 лістапада споўнілася 105 год з дня ўтварэння.

«Алё! Дзяжурны аператыўна-дзяжурнай службы слухае! Чым вам дапамагчы?» – кажуць, падымаючы трубку тэлефона, супрацоўнікі міліцыі грамадзянам, хто набірае кароткі нумар 102. “Дзяжурка” не мае выхадных і святаў, працуе 24/7 круглы год. Міліцыянеры тут дзяжураць пасутачна, прымаюць і рэгіструюць інфармацыю аб здарэннях у раёне і своечасова рэагуюць на яе. Зваротаў ад грамадзян у РАУС за суткі паступае па 12-20. Людзі просяць дапамагчы справіцца з дэбашырамі, знайсці ўкрадзеныя рэчы ці злодзеяў. Як сведчыць статыстыка, колькасць зваротаў павялічваецца ў выхадныя і святочныя дні. Калі браць пару года, то найбольш званкоў паступае летам.

Аператыўна-дзяжурную службу РАУС узначальвае старшы аператыўны дзяжурны Андрэй Голуб. У яго падпарадкаванні трое дзяжурных – Дзмітрый Шэдзько, Дзмітрый Лазука і Яўген Іваноў, столькі ж памочнікаў дзяжурных – Аляксандр Аглушэвіч, Аляксандр Масько і Дзмітрый Ярыга. Таксама ў аператыўна-дзяжурнай службе чатыры міліцыянеры-вадзіцелі: Сяргей Рэпнікаў, Аляксандр Афанасьеў, Аляксандр Яцэнка і Мікіта Анцупаў.

Ніводны зварот не застаецца без увагі. Дзяжурнаму трэба выслухаць чалавека, удакладніць дэталі, зарэгістраваць. На паведамленне аб здзяйсненні злачынстваў нарад павінен выехаць на працягу 10 хвілін, на адміністрацыйнае правапарушэнне (хуліганства, распіццё спіртных напіткаў) – на працягу 25 хвілін, на паведамленне па лініі бяспекі дарожнага руху – на працягу гадзіны). У залежнасці ад характару заявы дзяжурны адпраўляе следча-аператыўную групу або групу хуткага рэагавання – участковага інспектара РАУС і міліцыянера-вадзіцеля.

 

ЛІЧБЫ  І  ФАКТЫ

За студзень-кастрычнік 2025 года ў аператыўна-дзяжурную службу РАУС паступіла 3466 заяў і паведамленняў грамадзян, у тым ліку 202 разы людзі звярталіся ў міліцыю з нагоды дамашняга насілля, падлічыў намеснік начальніка РАУС Павел Трафімаў.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *