В Шумилино прошли мероприятия, посвящённые Дню памяти воинов-интернационалистов

Главное Новости Общество

Сёння, 15 лютага, адзначаецца адначасова тужлівая і ўрачыстая дата – Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.

Мітынг прайшоў каля памятнай дошкі старшага лейтэнанта Віктара Угнявенка, які загінуў у Афганістане. Пра яго воінскі шлях расказалі вучні СШ №2 г.п.Шуміліна.

«Сення адначасова ўрачыстая і тужлівая дата — 37-я гадавіна з дня вываду савецкіх войск з Афганістана, — адзначыў старшыня раённага Савета дэпутатаў Руслан Матвейчук. — Сення мы аддаем даніну памяці ўсім, хто змагаўся на афганскай зямлі. Ганарымся іх мужнасцю, ставім у прыклад іх смеласць».

Памяць Віктара Угнявенка ўшанавалі хвілінай маўчання. Да памятнай дошкі паклалі кветкі.

Мітынг з нагоды Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў адбыўся ў Скверы воінскай славы.

«Самыя лепшыя салдаты – у нашай краіне, – адзначыла, звяртаючыся да воінаў-афганцаў намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава. – Прыміце словы шчырай удзячнасці за ваш подзвіг. Сквер воінскай славы усіх родаў войск – месца для сустрэч і памяці. Усе баявыя таварышы, якія не вярнуліся, сёння тут разам з вамі. Дзякуй вам за мірную працу, за патрыятычнае выхаванне. Падчас сустрэч з вамі моладзь усведамляе, наколькі важны мір на зямлі».

Да стэлы з імёнамі герояў афганскай вайны ўсклалі кветкі.

Тэматычная сустрэча з воінамі- інтэрнацыяналістамі прайшла ў Шумілінскім гісторыка-краязнаўчым музеі.

Вядучыя ўзгадалі афганскія гісторыі ў лёсах жыхароў раёна

Старшыня райарганізацыі ГА «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» Васіль Карпушэнка павіншаваў былых афганцаў, многім уручыў граматы.
Павіншаваць афганцаў, сказаць ім словы прызнання і ўручыць падарункі прыйшлі прадстаўнікі грамадскіх арганізацый.

Сустрэчу для воінаў-інтэрнацыяналістаў падрыхтавалі і правялі работнікі раённай бібліятэкі.

У Шумілінскім гісторыка-краязнаўчым музеі працуе выстава «Афганістан…боль і памяць». Выставу можа наведаць кожны жадаючы.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *