Лёд растае на вачах! Ратавальнiкi на варце
У Вiцебскай вобласцi 10 сакавiка стартавала маштабная прафiлактычная акцыя МНС «Тонкi лёд», прымеркаваная да перыяду актыўнага раставання лёду.
На працягу тыдня ратавальнiкi разам з прадстаўнiкамi Таварыства ратавання на водах будуць патруляваць акваторыi, каб папярэдзiць трагедыi на вадзе. Прадугледжана правядзенне прафiлактычных гутарак у працоўных калектывах i ва ўсiх установах адукацыi.
У першы дзень акцыi рэйдавая група ў складзе першага намеснiка начальнiка РАНС Андрэя Дуброўскага, iнспектара РАНС Вадзiма Пiваварава, старшынi раённай арганiзацыi Таварыства ратавання на водах Аляксандра Шарафутдзiнава i карэспандэнта раённай газеты наведалi азёры Шумiлiнскае, Лескавiцкае, Будавесць i Мурожнiцкае. Удзельнiкi групы замервалi таўшчыню лёду на азёрах, правялi прафiлактычныя гутаркi з аматарамi падлёднай лоўлi рыбы i раздалi памяткi з правiламi бяспечных паводзiн на вадаёмах.
Андрэй Дуброўскі, першы намеснік начальніка РАНС:
– Грамадзяне праяўляюць бестурботныя паводзіны, выходзячы на лёд падчас інтэнсіўнага раставання лёду. Калі ў рыбака няма ратавальнай камізэлькі, няма сродкаў ратавання, і мы бачым, што ідзе актыўнае раставанне лёду, то ў пэўных момантах будзем прыцягваць да адміністрацыйнай адказнасці. У першы раз стараемся грамадзян праінфармаваць, праінструктаваць.
Памятайце:
– выхад на вадаёмы, калi таўшчыня крышталiчнага лёду менш за 7 сантыметраў, забаронены;
– пры выхадзе на лёд абавязкова надзявайце ратавальную камiзэльку;
– захапiце з сабо й спецыяльны ратавальны лiнь i лядовыя штыры, якiя
дапамогуць выбрацца з палонкi;
– не адпраўляйцеся на рыбалку ў бязлюдныя месцы ў адзiночку, паведамляйце родным свае каардынаты i прыкладны час вяртання дамоў;
– строга забаранiце дзецям гуляць каля вадаёмаў i растлумачце, чым небяспечны выхад на вясеннi лёд.
– калi ўзнiкла надзвычайная сiтуацыя цi вы сталi сведкай здарэння, не
адкладна тэлефануйце па нумарах 101 цi 112.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ

