Памяти узников фашистских концлагерей посвящается…

Общество

І праз гады – толькі слёзы
11 красавіка, у Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў, у раённай бібліятэцы прайшла тэматычная літаратурна-музычная кампазіцыя. За вялікім сталом у чытальнай зале размясціліся былыя вязні, ветэраны, старшакласнікі. Л. М. Грыгор’евай, вядучай мерапрыемства, удалося стварыць атмасферу глыбокага смутку, даць зразумець, што памяць пра тыя страшныя падзеі – наш абавязак перад тымі, чыё жыццё скалечыла ці забрала вайна.
Дзеці ўважліва слухалі ўспаміны былых вязняў і пранікліся іх болем. Усё, здаецца, па хвілінах ад пачатку да канца памятаюць і Дзіяна Маркаўна Нікіфарава, і Любоў Фёдараўна Фралова, якія падзяліліся сваімі ўспамінамі. Як высветлілася, ужо вырасла пакаленне, у якога словы “Трасцянец”, “Асвенцім” не выклікаюць ніякіх асацыяцый.
“Я не вязень, я дзіця вайны”, – так звярнулася да прысутных Ніна Іосіфаўна Гурына.  Яна – жыхарка спаленай немцамі вёскі Барсукі, памяць пра жыхароў якой увекавечана ў памятным знаку на месцы тых падзей.
Падчас сустрэчы прагучала шмат кранальных слоў, часам, скрозь слёзы, успамінаў, вершаў. Мы будзем памятаць, будзем жыць і праслаўляць жыццё. Радавацца міру, быць шчаслівымі – наш абавязак, наша “плата” за свабоду, наш доўг. Завяршылася ўсё невялікім канцэртам.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №30 ад 16.04.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *