Старейшина деревни Мишковичи Валентина Пригожая хорошо знает местных людей и их проблемы

Общество Сельское хозяйство

Жыве праблемамі землякоў
Валянціна Анатольеўна Прыгожая, старэйшына вёскі Мішкавічы, жыве праблемамі землякоў. “Вядома, мы не можам кожны дзень аб’ехаць вёскі, а жыццё падкідвае праблемы рэгулярна, вось тут і дапамагаюць старэйшыны, – кажа старшыня Мікалаеўскага сельвыканкама У. А. Сядлоўскі. – У прыватнасці, разам з Валянцінай Анатольеўнай вырашаем праблемы вулічнага асвятлення і расчысткі зімовых дарог. А летам узнікала праблема па вуліцы Вішнёвай: людзі скардзіліся, што дарога ўся ў калдобінах. Праблему вырашылі – засыпалі яміны гравіем”.
В. А. Прыгожая добра ведае вёску і мясцовых людзей. Яна пастаянны ўдзельнік падворных абходаў і рэйдаў па нядобранадзейных сем’ях. Іншы раз наведвае землякоў па просьбе старшыні сельвыканкама. Год таму, напрыклад, наказвала пад роспіс пра забарону трымаць гэтую жыўнасць. Цяпер рада паведаміць вяскоўцам прыемную навіну: на падворках зноў можна трымаць свіней. Гэта добрая мажлівасць для многіх зарабіць дадатковыя грошы.
Валянціна Анатольеўна з’яўляецца пазаштатным пажарным інспектарам, разам з работнікамі райаддзела па надзвычайных сітуацыях наведвае дамы састарэлых і адзінока пражываючых. Б’е трывогу, калі з гэтым непарадак.
В. А. Прыгожая любіць сваю вёску. Кажа, што тут жывуць працавітыя і шчырыя людзі. Але старэйшыну хвалюе далейшы лёс Мішкавіч, дзе з кожным годам становіцца ўсё менш людзей.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў № 9 ад 03.02.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *