Коллектив фермы Лежни-3 ОАО «Лежни» стал победителем профсоюзного соревнования за 2024 год

Новости Сельское хозяйство

У лідарах – ферма Ляжні-3

Ферма Ляжні-3 па выніках мінулага года стала ў раёне пераможцай прафсаюзных спаборніцтваў – тут надаілі на карову 4064 кілаграмы малака, што на 224 кг больш, чым у 2023 годзе. Зразумела, надоі на ферме – гэта канчатковы вынік доўгага ланцуга тэхналагічнага працэсу, дзе важнае кожнае звяно.

На ферме Ляжні-3 плённа працуюць жывёлаводы, вартаўнікі і слесары. Фундамент добрых надояў закладваецца летам, падчас нарыхтоўкі кармоў. Іх дэфіцыту ніколі не было ні на адной з ферм ААТ «Ляжні».

«Кормім кароў сенажом і сіласам, прычым, па ацэнцы спецыялістаў ветстанцыі, яны адносяцца да першага класа. Значыць, якасныя, – кажа галоўны заатэхнік сельгаспрадпрыемства Наталля Васілеўская. – Навацельным каровам даём і канцэнтраты, якія закупляем на Полацкім КХП. Зладжаным калектывам фермы Ляжні-3, якія даглядаюць 247 галоў буйной рагатай жывёлы, можна ганарыцца. Аператарамі машыннага даення працуюць Алена Клімовіч, Наталля Бучмінская, Святлана Іванова, Алена Новікава, Крысціна Новікава, Алёна Усава, Ганна Жаркова. На ферме маладая талковая загадчыца Аляксандра Кавалёва. Зараз на ферме дояць па 13 кілаграмаў на карову, а па сельгаспрадпрыемстве – 9,1 кг».

Павіншаваць калектыў фермы Ляжні-3, сказаць шчыры дзякуй за плённую работу, уручыць дыплом і падарункі прыехала старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Вольга Пусянкова. Прафсаюзны лідар АПК павіншавала яшчэ калектывы дзвюх ферм раёна, якія аказаліся ў тройцы лідараў па надоях мінулага года. На ферме Паратоўка КУСГП «Ульскі» надой на карову летась склаў 3418 кг (+1449 кг), на ферме Лявонава гэтай жа гаспадаркі – 3198 кг (+44 кг).

Ларыса ЗАЙЦАВА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *