Куда из Шумилино вывозят снег?

Безопасность Новости

Куды вывозяць снег?

Кожны дзень работнікі УП ЖКГ працуюць на дарогах райцэнтра: ачышчаюць іх ад снегу, грузяць яго на МАЗы  ці трактары і вывозяць за межы горада.
“Згодна з тэхнічнымі нарматыўнымі актамі  і Кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь работнікі камунгасу павінны зрабіць рух на дарогах бяспечным, –  расказаў начальнік ДАІ РАУС М. У. Гаралевіч. – Патрабуецца, каб была чыстай не толькі дарога, але і абочыны, каб бачнасць для вадзіцеляў і пешаходаў не была абмежаванай. Хоць прырода сёлета і пашкадавала людзей – снегу не так і многа, але ж  трэба аддаць належнае УП ЖКГ: работа па ачыстцы дарог у гэтым годзе арганізавана добра”. Дарэчы, штодзённа дзве-тры адзінкі тэхнікі робяць па сем-восем рэйсаў, паведаміла нам майстар па добраўпарадкаванні камунгасу Тамара Буганава.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №16 ад 23.02.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *