28 мая – День пограничника

Общество

Былых пагранічнікаў не бывае
Сёння, 28 мая, Дзень пагранічніка. Святкуюць яго і тыя, хто калісьці служыў у гэтых войсках, і хто служыць зараз. Па словах ваеннага камісара раёна А. Г. Чарняўскага,  сёння ў органах пагранічнай службы служыць з дзясятак шумілінцаў. “Увогуле гэты род войск ва ўсе часы лічыўся прэстыжным, –  кажа Алег Генадзьевіч. –  І ўсе нашы хлопцы, якія вяртаюцца з ваеннай тэрміновай службы, ганарацца, што яны былі пагранічнікамі”.
Дарэчы, былых пагранічнікаў у нашым раёне налічваецца каля дваццаці чалавек. Кожны год падчас свята яны збіраюцца ў аграгарадку Светласельскім каля помніка воінам-землякам, якія загінулі ў час Вялікай Айчыннай вайны. Тут жа летась усталявалі два пагранічныя слупы. Прычым, адзін з іх сучасны беларускі, а другі такі, які быў на граніцы ў часы Савецкага Саюза. “А сёлета мы  ўжо маем свой уласны сцяг шумілінскіх пагранічнікаў, – пахваліўся былы пагранічнік Аляксей Цімафееў. – І вельмі ганарымся гэтым. Наколькі ведаем, уласнага сцяга няма ні ў адным раёне вобласці. Дарэчы, мы запрашаем далучацца да нас маладых пагранічнікаў. Звязацца са мной можна праз “Аднакласнікі”, дзе ёсць спасылка “Пагранічнікі Шуміліншчыны”.
Агульнавайсковы сцяг пагранічнікаў чырвонага колеру. А ў былых шумілінскіх пагранічнікаў колер сцяга зялёны. Гэта колер пілотак, цяльняшак і ўвогуле ваеннай формы.  “На ліцавым баку нашага сцяга зроблены надпіс “Пагранічнікі Шуміліна”, –  кажуць  старэйшыя сярод пагранічнікаў Пётр Несцярэнка і Анатоль Лазука. – А на адваротным баку можна пачытаць”Былых пагранічнікаў не бывае”. І мы ўпэўнены ў гэтым. Як сапраўдныя салдаты, мы гатовыя абараняць сваю радзі-му, сям’ю, сяброў”.
Дарэчы, дэлегацыя  шумілінскіх пагранічнікаў   паехала сёння на святочны мітынг у Віцебск. Са сваім сцягам, у вайсковым адзенні горда пройдуць яны па плошчы Перамогі.
Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *