Жители Оболи просят помощи: под полом – вода, на стенах плесень

Общество

Прапісаліся сырасць і цвіль
Прызнацца,  не хацелася ўздымаць гэту праблему на старонках раённай газеты. Ля шматпавярховак мянялі цеплатрасу, застаўся незарытым катлаван. Здаецца, дробязі – работы тут для добрага экскаватаршчыка ўсяго на некалькі хвілін. Але праблема аказалася намнога больш сур’ёзнай, чым чакалі. Пра  яе нам паведаміла наша чытачка з Обалі Н. Г. Ізава, якая жыве па вуліцы Зяньковай.
“Наш дом і без таго знаходзіцца ў нізіне, а пасля рамонту работнікаў камунальнай службы ў кватэры стала вялікая сырасць, патыхае цвіллю, – скардзілася Надзея Генадзьеўна. – А ўсё з-за таго, што пад падлогай маёй кватэры (жыву на першым паверсе) стаіць вада. А побач з домам вырыты катлаван, ён таксама напоўнены вадой”.
Праз некалькі дзён карэспандэнты раённай газеты пракантралявалі сітуацыю, катлаван быў закапаны. Аднак праблема Н. Г. Ізавай і жыхароў дома №9 па вуліцы Зяньковай так і не вырашылася. Усё роўна ля дома стаіць вада, пад падлогай таксама. Сырасць і цвіль не збіраюцца здаваць свае пазіцыі.
З гэтай праблемай мы звярнуліся да майстра ўчастка УП ЖКГ г.п. Обаль А. А. Мурашкіна. Аляксандр Аляксандравіч патлумачыў, што на вуліцы Зяньковай непаладкі з водаправодам, абяцаў, што ў бліжэйшы час ён будзе адрамантаваны. Толькі тады сырасць і цвіль не будуць непакоіць жыхароў першых паверхаў.
Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №75 ад 24.09.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *