Подведены итоги Дня работы с населением в Сиротинском сельсовете

Власть Общество

Пытанні застаюцца на кантролі

18 мая адбылося падвядзенне вынікаў Дня работы з насельніцтвам на тэрыторыі Сіроцінскага сельсавета, якое правёў старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Будневіч.

Старшыня сельвыканкама Аксана Шынкевіч расказала пра сезонныя праблемы і пытанні, што з’яўляюцца ў жыхароў і з якімі стараюцца справіцца ў аператыўным парадку, – абкос тэрыторый, добраўпарадкаванне населеных пунктаў, грэйдзіраванне дарог, асвятленне вуліц, уборка аварыйных дрэў, падтрыманне парадку на могілках. Перыядычна ўзнікае пытанне дастаўкі дроў – не ўсе вяскоўцы ўсвядомілі, што лясгас зараз не выдзяляе ўчасткі для саманарыхтоўкі. Людзі ставяць пытанні навядзення парадку ля закінутых гаспадарчых пабудоў, разборкі лядашчых дамоў. Адным словам, з усімі пытаннямі, важнымі і не вельмі, ідуць у сельвыканкам. І мясцовая ўлада дапамагае, разбіраецца, дае нумары тэлефонаў адказных службаў і прадпрыемстваў.
Былі прааналізаваны пытанні з Дня работы з насельніцтвам. Некаторыя з іх, як, напрыклад, падсыпка і грэйдзіраванне дарог у невялікіх населеных пунктах, вырашацца да канца месяца. Іншыя патрабуюць больш працяглага часу. Напрыклад, дырэктар КУСГП «Сіро-цінскі» Мікалай Прыгодзіч запэўніў, што водазабеспячэнне ў Зямцах будзе бесперабойным, бо ўстановяць аўтаматычную рэгуліроўку напаўнення воданапорнай вежы. У бліжэйшыя два тыдні сіламі сельвыканкама і вяскоўцаў будуць абгароджаны могілкі ў Грабніцы, грамадскі калодзеж у Новазаронаве адрамантуюць да 1 ліпеня работнікі камунгасу.
На пасяджэнні былі абагулены праблемныя пытанні жыццезабеспячэння людзей, у бліжэйшы час іх будуць вырашаць лясгас, ДРБУ-204, землеўпарадкавальная служба райвыканкама, КУСГП «Сіроцінскі», Сіро-цінскі сельвыканкам і іншыя.
Мікалай Будневіч адзначыў, што ўсе ўзнятыя пытанні важныя і невырашальных няма. І задача ўсіх арганізацый – у вызначаныя тэрміны дапамагчы вясковаму насельніцтву. Праблемы, якія патрабуюць часу для вырашэння, знаходзяцца на кантролі.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Апублікавана ў № 38 ад 21.05.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *