Осень. Депрессия. А если посмотреть с другой стороны?

Здоровье

Змагаемся з дэпрэсіяй
Згадзіцеся, няма таго чалавека, які б не меў праблем, а значыць – не перажываў. Усе праблемы вядуць да адмоўных эмацыянальных рэакцый, якія, у сваю чаргу, назапашваючыся, даводзяць да дэпрэсіўнага стану. Змагацца з гэтым неабходна, бо хранічная дэпрэсія вядзе да псіхічнага расстройвання, а ў некаторых выпадках і да суіцыду.
Існуе вялікая колькасць псіхалагічных спосабаў, якія дапамагаюць пераадолець дэпрэсію. Яны не такія простыя, як можа паказацца на першы погляд, і патрабуюць ад чалавека часу, увагі, фантазіі, вялікага жадання працаваць над сабой. Але гэтыя намаганні апраўдваюцца захаваннем здароўя.
Вось некалькі рэкамендацый, як весці барацьбу з дэпрэсіяй, асабліва з тымі негатыўнымі перажываннямі і думкамі, якія яе выклікаюць.
1. Перастаньце крытыкаваць сябе за эмоцыі, асэнсоўвайце з-за чаго перажываеце:
а) думка аб тым, што “я нелюбімы, нікчэмны, вінаваты” – усяго толькі думка, а не абсалютная ісціна;
б) успрымайце сябе такім, як ёсць, з такой пазіцыі ацэньвайце і іншых;
2. Не праектуйце мінулы дрэнны вопыт і не прагназуйце загадзя, што будзе далей: узнікла праблема зараз, вось і падумайце, што можна зрабіць зараз;
3. Нельга пастаянна сябе азадачваць і трымаць гэта ўсё ў думках. Знаходзьце час расслабіцца і калі селі выпіць кубак кавы атрымлівайце асалоду, а не пералічвайце пра сябе, чаго яшчэ не зрабілі.
4. Пастарайцеся пераключыць увагу з праблемы, напрыклад, зрабіце дыхальную гімнастыку, паслухайце вясёлую музыку, патанцуйце, паспявайце, гэта дапаможа лягчэй успрыняць узнікшую непрыемнасць.
Н. ГАЛАЎНЁВА,  псіхолаг аддзялення сацыяльнай адаптацыі, рэабілітацыі і дзённага прабывання інвалідаў ТЦСАН.
Надрукавана ў №77 ад 5.10.2010.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *