В центре внимания райисполкома – итоги работы за первое полугодие

Актуалии Президент

Вынікі работы за 6 месяцаў
Вынікі работы за першае паўгоддзе былі ў цэнтры ўвагі чарговага пасяджэння раённага выканаўчага камітэта ў мінулую пятніцу 26 ліпеня.
Першы намеснік старшыні райвыканкама В. Ц. Мянькоў, які вёў пасяджэнне, паведаміў, што напярэдадні адбылося пасяджэнне абласнога выканаўчага камітэта, на якім Шумілінскі раён неаднаразова падвяргаўся крытыцы за недастатковую работу па выкананні сацыяльна-эканамічных паказчыкаў, за прабелы ў навядзенні парадку. Васіль Цімафеевіч падкрэсліў, што старшынёй аблвыканкама пастаўлена задача да 25 жніўня завяршыць уборку зерневых культур, сур’ёзныя задачы стаяць па навядзенні парадку на зямлі, па будаўніцтву і рэканструкцыі малочнатаварных фермаў.
Намеснік старшыні райвыканкама В. В. Доктараў пазнаёміў прысутных з вынікамі работы раёна за студзень-чэрвень 2013 года.
За адзначаны перыяд Шумілінскі раён з 9 прагнозных паказчыкаў выканаў 6: інвестыцыі ў асноўны капітал усяго па тэрыторыі; экспарт тавараў без нафты, нафтапрадуктаў і рэспубліканскіх арганізацый; экспарт паслуг без рэспубліканскіх арганізацый; сальда гандлю паслугамі без рэспубліканскіх арганізацый; удзельная вага запасаў гатовай прадукцыі да сярэднямесячнага аб’ёму вытворчасці ў фактычных цэнах, сальда таварамі.
Планавы паказчык па аб’ёму вытворчасці прамысловай прадукцыі (120%) выкананы на 116,4%, у тым ліку Обальскім керамічным заводам – на 173,1%, Шумілінскім льнозаводам – на 73,9%, УП ЖКГ – на 102%. Рэнтабельнасць продажу ў прамысловасці за студзень-май склала мінус 4,7% пры заданні плюс 11%, у тым ліку на ОКЗ – мінус 8,6%, на льнозаводзе – мінус 98,1%, ва УП ЖКГ – плюс 5,4%.
Не справіліся з даведзенымі заданнямі і аграрыі. Пры параметры росту 110% фактычна вытворчасць валавой прадукцыі ў сельгаспрадпрыемствах склала за 6 месяцаў 95,2%. Сельгаспрадпрыемствамі атрымана 6209,3 тоны мяса жывёлы і птушкі (94,4% да мінулагодняга), надоена малака 13918,7 тоны (93,1%).
За студзень-чэрвень тэмп росту рознічнага тавараабароту склаў 113,1% пры зацверджаным параметры 115,5%. Выкананне задання забяспечылі арганізацыі прыватнай формы ўласнасці: ПУП “Карына-гандаль” (130,5%), “Залаты ярлык” (134,6%), “Юліяна” (116,1%). Спажывецкай кааперацыяй рост рознічнага тавараабароту выкананы на 108,1% да адпаведнага перыяду мінулага года, філіялам “Шумілінарайгаз” – на 115,3%.
Па будаўніцтву жылля. За 6 месяцаў уведзена ў эксплуатацыю 1667 квадратных метраў жылля – 26,9% ад гадавога задання. Уведзена ў эксплуатацыю 6 жылых дамоў у Дабеі (439 кв. м), жылыя індывідуальныя дамы (664 кв. м).
На развіццё эканомікі раёна ў студзені-чэрвені 2013 года выкарыстана 105,6 мільярда рублёў інвестыцый (137,9% да мінулага года).
Мэтавы паказчык па энергазберажэнні склаў за 6 месяцаў мінус 2,6% пры заданні мінус 4%. Доля мясцовых відаў паліва ў агульным балансе склала па раёне 37,1%.
Прадпрыемствы раёна атрымалі за студзень-чэрвень бягучага года 3754 мільёны рублёў чыстага прыбытку, што ў 2,8 раза менш мінулагодняга. Страты за студзень-май дапусцілі Обальскі керамічны завод – 3,9 мільярда рублёў, Шумілінскі льнозавод – 2,5 мільярда рублёў, райспажыўтаварыства – 2,47 мільярда рублёў, ПМС – 654 мільёны рублёў.
Рэнтабельнасць продажу ў цэлым па народнаму комплексу раёна склала мінус 1,4%, у тым ліку ў прамысловасці – мінус 4,7%, у сельскай гаспадарцы – плюс 2,6%.
За студзень-май 2013 года сярэднямесячная зарплата па раёне склала 3182,9 тыс. рублёў пры заданні 3460 тыс. рублёў (93,5%).
На 1 чэрвеня ўзровень беспрацоўя склаў 0,97% ад колькасці эканамічна актыўнага насельніцтва.
Начальнік фінансавага аддзела райвыканкама А. С. Сідарэнка паведаміла, што за 6 месяцаў бягучага года паступленні даходаў у бюджэт Шумілінскага раёна ўсіх узроўняў склалі 60435,6 млн. руб., у тым ліку ў рэспубліканскі – 27561 мільён рублёў, у мясцовы – 32874,6 млн. руб., у бюджэт раёна – 32263,1 млн. руб.
План паступлення даходаў у бюджэт раёна выкананы на 46,7% да гадавых назначэнняў пры сярэднеабласным 50,2%.
За справаздачны перыяд расходы бюджэту раёна склалі 87812,1 млн. руб. За кошт уласных даходаў прафінансавана 36,8% усіх расходаў, за кошт паступленняў з вышэйстаячага бюджэту – 60,4%, за кошт бюджэтнага крэдыту – 2,2%.
Бюджэт захаваў сацыяльную накіраванасць. За першае паўгоддзе 2013 года расходы на сацыяльную сферу склалі 79,6%.
Аліна ПЯТРОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *