Прививка от гриппа: делать или не делать?

Здоровье Общество

Прышчэпка ад грыпу
Рабіць ці не рабіць? Вось у чым пытанне

На двары восень, і на парозе грып. Гэта ўжо, нібы аксіёма. А як ад яго засцерагчыся? Зачыніцца і сядзець дома, пакуль міне, ці ўсё ж зрабіць прышчэпку? Меркаванні раздзяліліся (прыкладна, пароўну) і ў нашай рэдакцыі.
Перакананні першых выказала Алена: “Мая сям’я абыходзіцца без прышчэпак, мы налягаем на вітаміны, на часнок, а калі пагроза становіцца ўжо відавочнай, п’ем рэмантадзін, мажамся аксалінавай маззю”.
Другі лагер прадстаўляў Сяргей: “Прышчэпку ад грыпу рабіў тры гады запар і сёлета пайду. Я не хварэю на грып і наогул перакананы, што гэтая мера рэальна засцерагае ад вірусу”.
А двое работнікаў рэдакцыі наогул адмахнуліся: маўляў, неяк абыдзецца, навошта панікаваць, можа, той грып у Шуміліна і не прыйдзе.
Але ж так думаюць абывацелі, а што кажуць спецыялісты? З пытаннем рабіць ці рабіць прышчэпку ад грыпу карэспандэнт раённай газеты звярнуўся да галоўнага санітарнага ўрача раёна Сяргея Конышава.
– Безумоўна, рабіць,  – цвёрда перакананы Сяргей Алегавіч. Ён прывёў такі жалезны аргумент: 90-95% прышчэпленых не хварэюць грыпам, а астатнія 5-10% пераносяць вірус у лёгкай форме.
Але ж нас не так лёгка пераканаць, мы ж з практыкі ведаем нямала выпадкаў, калі сезонная вакцынацыя аслабляе імунітэт і чалавек не вылазіць з прастуд усю восень і зіму.
Бывае і такое, пагадзіўся санітарны ўрач, і тут трэба памятаць пра супрацьпаказанні пры вакцынацыі, пра тое, што прышчэпку ад грыпу нельга рабіць пры алергіі да бялку курынага яйка, пры абвастрэнні хранічных хвороб, пры вострых рэспіраторных захворваннях і вірусных інфекцыях.
Але ж звычайна грып да нас прыходзіць у студзені-лютым, чаму ж медыкі так настойліва раяць рабіць прышчэпкі ўжо ў кастрычніку?
Сяргей Конышаў патлумачыў, што на фарміраванне імунітэту звычайна адводзіцца да трох тыдняў, таму трэба паспець сфарміраваць надзейную абарону ад захворвання.
І яшчэ. Медыкі лічаць, што прышчэпка ад грыпу асабліва патрэбна дзецям і пажылым людзям, якія маюць хранічныя захворванні (паўторымся, што ў перыяд абвастрэння хвароб вакцынацыю рабіць нельга) – менавіта гэтым групам вакцына ад грыпу прадстаўляецца бясплатна. Спецыялісты запэўніваюць, што нават пры прамашцы са штамам грыпу вакцына ўсё роўна працуе. Няхай не так эфектыўна, не стопрацэнтна, але яна абараняе ад грыпу, і прышчэплены чалавек, калі нават і хварэе, пераносіць інфекцыю лягчэй. А галоўнае – меншай будзе рызыка развіцця ўскладненняў.
Дарэчы, у Японіі лічаць, што вакцынацыя адных толькі школьнікаў змяншае захворваемасць грыпам усіх слаёў насельніцтва, папярэджваючы адзін смяротны выпадак на кожныя 420 прышчэпак.
Матэрыял падрыхтавала Аліна ПЯТРОВА.



1 комментарий по теме “Прививка от гриппа: делать или не делать?

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *